Цікавяцца цешчай сына Міхаіла Снягіра. 21.by

Цікавяцца цешчай сына Міхаіла Снягіра

02.09.2009 14:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днямі супрацоўнікі праваахоўных органаў мелі намер правесці вобыск у кватэры цешчы сына былога пракурора Мінскай вобласці.

Пра гэта і не толькі выданню “Тут і цяпер” расказвае Вадзім Міхайлавіч Снягір.

ПРА АРЫШТАВАНУЮ ЛЯДОЎНЮ

— Напрыкацы пазамінулага тыдня жонцы патэлефанавалі следчыя і сказалі, што збіраюцца правесці вобыск у кватэры, дзе жыве яе маці, а таксама на яе дачы, — гаворыць Вадзім Снягір. — Цешча жыве ў Мінскай вобласці.
Пасля гэтага ў чацвер каля васьмі гадзін вечара следчыя патэлефанавалі мне: прапанавалі з’ездзіць у гараж і паглядзець, што там робіцца. Я адмовіўся. Па-першае, час быў позні, а па-другое, мне цікава: што яны там хочуць знайсці?

Варта заўважыць, што мой гараж прадстаўнікі праваахоўных органаў ужо аглядалі (гэта адбылося тады, калі затрымалі бацьку). Тады ж быў наложаны арышт на маю машыну, хаця аўтамабіль афіцыйна і законна аформлены на мяне па дамове куплі-продажу, і калі я яго набываў, мне было больш за 20 гадоў. У гаражы таксама захоўвалася лядоўня, якую мы з жонкай набылі адразу пасля вяселля на падораныя грошы. І на лядоўню наложаны арышт. Смешна? Мне таксама.

Між іншым, пасля тэлефанаванняў следчых я ў гараж больш не наведваўся. Хто іх ведае: можа, яны глядзяць, што я буду рабіць пасля гэтых званкоў, у які бок кінуся… У мяне складваецца ўражанне, што следчыя не шукаюць тых, хто сапраўды здзейсніў напад на катэдж, а ўсімі праўдамі і няпраўдамі імкнуцца прыклеіць да гэтай справы мяне.

Падчас адной размоў са следчым я даведаўся, што адпячаткі пальцаў, якія знайшлі у катэджы, адсутнічаюць у міліцэйскай базе даных. Але гэта ж не значыць, што крадзёж адразу трэба павесіць на мяне! Я ўжо стаміўся паўтараць, што проста выклікаў міліцыю — паступіў так, як і павінен паступіць у падобным выпадку любы нармальны чалавек.

ПРА СЯБРОЎ

— Дарэчы, у той дзень, калі выклікаў міліцыю, я быў не адзін, а з сябрам, — узгадвае Вадзім. — Майго таварыша, як і мяне, дапытвалі на “паліграфе” — дэтэктары хлусні. Яшчэ яго двойчы выклікалі на допыты, ён выходзіў адтуль увесь мокры. Чалавек увогуле ні пры чым, проста быў побач са мной, каб падтрымаць. Але і яму давялося сутыкнуцца з “сістэмай”…

ПРА ХВАСТЫ

— Раней за мной ездзілі некалькі машын, — дзеліцца сваімі назіраннямі сын пракурора. — Асабліва гэта было заўважна напрыканцы мінулага года, калі тату арыштавалі. Некалькі апошніх месяцаў, здаецца, знешняга назірання ўжо няма. Дый які сэнс? Мы нічога супрацьзаконнага не рабілі і не робім. І нікуды ўцякаць не збіраемся.

ПРА ПРАВАКАЦЫІ

— Шчыра скажу: я вельмі баюся правакацый, — прызнаецца Вадзім Міхайлавіч. — І баюся іх не толькі ў адносінах да сябе: хвалююся за сваіх блізкіх, родных, сяброў. Мне падаецца, што ўсе дзеянні следчых скіраваны на тое, каб любымі спосабамі даказаць маё дачыненне да крадзяжу з гэтага катэджа і на тое, каб выставіць майго бацьку ў яшчэ больш негатыўным святле. Я асцерагаюся таго, што дадзеная справа будзе расследавацца гэтак жа, як і крымінальная справа майго бацькі...

ПРА ВЕРУ Ў СПРАВЯДЛІВАСЦЬ

— Статыстыка сведчыць, што только 20 працэнтаў падобных спраў, якія тычацца крадзяжоў з катэджаў, раскрываюцца, — гаворыць Вадзім Снягір. — Таму я толькі на адну пятую веру, што наша справа будзе раскрыта і што злачынцаў знойдуць. Але мы вельмі зацікаўлены ў тым, каб гэтыя 20 працэнтаў былі на нашу карысць. Каб яны спраўдзіліся.

ТЫМ ЧАСАМ

У Вярхоўным судзе працягваецца закрыты працэс над Міхаілам Снегіром. Сваякі не бачыліся з Міхаілам Валянцінавічам з 4 чэрвеня.

“Зараз ён нават лісты стаў дасылаць нам радзей: увесь дзень у судзе, вяртаецца стомлены, — кажа Вадзім. — У лістах нічога асаблівага не піша: цікавіцца пра сямейныя справы, падтрымлівае нас з маці”.З АРХІВА “ТУТ І ЦЯПЕР”

Нагадаем, што катэдж былога пракурора Мінскай вобласці абакралі напрыканцы мая гэтага года. Дом знаходзіцца недалёка ад Цнянскага вадасховішча.

Пра тое, што ў катэджы быў нехта чужы, першым даведаўся сын Снегіра Вадзім, які разам з сябрам прыехаў паглядзець на тое, як ахоўваецца дом.

“Па рашэнні следства, 15 траўня катэдж быў перададзены на захоўванне адміністрацыі Савецкага раёна, у прыватнасці ЖЭСу № 68, — распавёў Вадзім журналістам. — З таго часу, як катэдж апячаталі, там ніхто не бываў. Я ехаў з сябрам міма і проста вырашыў паглядзець, як ахоўваецца дом, аднак убачыў, што вароты ўзламаныя. Зразумела, выклікаў міліцыю.

Варта адзначыць, што раней у двары быў сабака, але калі катэдж арыштавалі, нас папрасілі сабаку забраць... Катэдж нікім не ахоўваўся.

Прыехаўшы, міліцыянеры сталі высвятляць, хто я такі і чаму патэлефанаваў у міліцыю. Мне прыйшлося доўга тлумачыць, што мой бацька меў дачыненне да будаўніцтва гэтага дома і я проста выканаў свой грамадзянскі абавязак, выклікаўшы міліцыю”.

Па словах Вадзіма Снегіра, з дома вынеслі сантэхніку, газавы кацёл, дзверы, пачалі здымаць вокны.

“Некаторыя выказваюць версію аб тым, што гэты крадзёж найперш быў выгадны нам самім, — гаворыць Вадзім Снягір. — Але я не магу зразумець, якая нам ад гэтага выгада. Нам і так праблем хапае...”

Напрыканцы ліпеня сына Міхаіла Снегіра дапыталі на дэтэктары хлусні. Вадзім Снягір адказваў на пытанні, якія тычыліся

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі супрацоўнікі праваахоўных органаў мелі намер правесці вобыск у кватэры цешчы сына былога пракурора Мінскай вобласці
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика