Восенню сiтуацыя са знешнiм гандлем павiнна палепшыцца. 21.by

Восенню сiтуацыя са знешнiм гандлем павiнна палепшыцца

02.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Менавiта так ахарактарызавала журналiстам прагназуемыя тэндэнцыi ў эканомiцы нашай краiны на найблiжэйшы час намеснiк мiнiстра эканомiкi Беларусi Таццяна Старчанка.

Адзначаецца, што ў студзенi—лiпенi сёлета адбылося павелiчэнне на 0,4 працэнта ўнутранага валавога прадукту ў параўнаннi з леташнiм перыядам. Суразмоўца патлумачыла, што пасля iстотнага падзення актыўнасцi на знешнiх рынках айчынная прамысловасць была вымушана знiзiць агульныя аб'ёмы вытворчасцi сёлета на 3,9 працэнта. Аднак асобныя падраздзяленнi галiны сёння нават значна павялiчылi свае паказчыкi. Актыўна працягвае развiвацца палiўны сектар, нафтаперапрацоўка (плюс 19,9 працэнта) i хiмiчная прамысловасць, дзе аб'ёмы вытворчасцi павялiчылiся на 32,4 працэнта.

Галоўная праблема прамысловасцi цяпер — знiжэнне вялiкiх запасаў гатовай прадукцыi на складах. За лiпень удзельная вага запасаў знiзiлася на 6,3 працэнта i склала 88,3 працэнта да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасцi. Каля паловы запасаў прадукцыi прамысловасцi прыпадае на машынабудаўнiчы сектар, галоўным чынам па аўтамабiлях.

Iндэкс аб'ёму экспарту тавараў i паслуг за першае паўгоддзе склаў толькi 54,6 працэнта ў параўнаннi з леташнiм перыядам. А вось аб'ём iмпарту знiжаецца не так хутка. У вынiку дзейнай дынамiкi адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi павялiчылася i складае ў першым паўгоддзi 3,133 млрд долараў.

Галоўнай задачай усiх структур прамысловасцi сёння стала актыўная экспартная палiтыка па пашырэннi геаграфii патэнцыяльных пакупнiкоў, прапанаванне iм новых механiзмаў сiстэмы продажу. Сёння распрацоўваецца новы напрамак лiзiнгавага iнструмента па прасоўваннi айчыннай прадукцыi на расiйскi рынак. Адпаведны дакумент па стварэннi такой лiзiнгавай кампанii па продажы беларускай тэхнiкi за межамi краiны ўжо падрыхтаваны Урадам.

Намеснiк мiнiстра эканомiкi паведамiла, што на будаўнiцтва жылых дамоў у студзенi—лiпенi сёлета выкарыстана 21,1 працэнта ад агульнага аб'ёму iнвестыцый. За 7 месяцаў года ўведзена ў эксплуатацыю 3,206 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў, што адпавядае 53,4 працэнта гадавога задання. У параўнаннi з мiнулым годам тэмпы будаўнiцтва жылля павялiчылiся на 12,4 працэнта. Для грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, сёлета пабудавана 1,768 млн квадратных метраў жылля, з якiх 1,272 млн кв. метраў узведзена ў шматкватэрных жылых дамах гарадоў. У сельскiх населеных пунктах пабудавана 1,355 млн квадратных метраў жылля, што на 15,3 працэнта больш, чым за адпаведны перыяд летась.

Рэальная заработная плата па рэспублiцы з пачатку года павялiчылася на 1,6 працэнта. Разам з тым, за гэты час рэальныя заробкi ў бюджэтных арганiзацыях паменшылiся на 1,9 працэнта. Таццяна Старчанка адзначыла, што ў лiпенi намiнальная налiчаная сярэднямесячная плата склала 1 млн 35 тысяч рублёў.

Адказваючы на пытаннi журналiстаў, Таццяна Старчанка паведамiла, што вялiкае адмоўнае сальда знешняга гандлю не павiнна паўплываць на стабiльнасць курсу нацыянальнай валюты. Паводле яе слоў, адмоўнае сальда пакрываецца дастатковымi аб'ёмамi знешняй запазычанасцi. Больш за тое, сёння рынак краiны працуе стабiльна i апасенняў не выклiкае. Акрамя гэтага, па апошняй iнфармацыi менавiта ў лiпенi пачала паляпшацца сiтуацыя з экспартам. Намеснiк мiнiстра адзначае, што эканамiчныя эксперты шэрагу краiн свету вядуць гаворку пра спыненне рэцэсii i ажыўленне сваiх эканомiк. У гэтым выпадку i эканомiка нашай краiны пачне зарабляць больш грошай на знешнiм рынку.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта так ахарактарызавала журналiстам прагназуемыя тэндэнцыi ў эканомiцы нашай краiны на найблiжэйшы час намеснiк мiнiстра эканомiкi Беларусi Таццяна Старчанка
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика