Звяздоўскi ВІЦЯЗЬ — на Вiцебшчыну. 21.by

Звяздоўскi ВІЦЯЗЬ — на Вiцебшчыну

02.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падпiска-2009

Рэдакцыя газеты "Звязда" працягвае раздаваць "па заслугах" сваiм чытачам — развозiць каштоўныя прызы, якiя нашы людзi выйгралi ў штоквартальнай латарэi.

На гэты раз звяздоўскi маршрут ляжаў ў Глыбоцкi раён, дзе ў вёсцы Галубiчы каляровы тэлевiзар "Вiцязь" мы павiнны былi ўручыць падпiсчыцы са стажам Iрыне Iванаўне Сабынiч. Праўда, усе ўрачыстасцi былi прымеркаваны на канец дня, таму ўся дарога на Вiцебшчыну была цiкава яшчэ i iншымi сустрэчамi.

Звяздоўцы з задавальненнем завiталi на Лагойшчыну, дзе нанеслi вiзiт ветлiвасцi кiраўнiцтву мясцовай "вертыкалi" ў асобе старшынi райвыканкама Iвана Магера i супрацоўнiкаў паштовай сувязi. Традыцыйна нашы шляхi праходзяць i праз Смалявiцкi раён. I на гэты раз мы мелi добрую сустрэчу з яго кiраўнiком Аляксандрам Рулькевiчам, якi заўсёды з павагай ставiцца да "Звязды". Не менш цёплай атрымалася сустрэча i на Барысаўшчыне. Кiраўнiк раёна Уладзiмiр Мiрановiч яшчэ раз падкрэслiў, што "Звязда" займае дастойнае месца ў рэгiёне i пажадаў старэйшаму ў краiне, адзiнаму штодзённаму беларускамоўнаму выданню далейшых творчых поспехаў i плённай працы журналiстам.

На жаль, з-за вялiкай занятасцi старшыня Глыбоцкага райвыканкама Мiхаiл Кандэрскi не змог прыбыць у аграгарадок Галубiчы для ўручэння тэлевiзара, хоць у тэлефоннай размове з журналiстам "Звязды" шчыра пажадаў сваiм землякам выйграваць як мага больш.

Ролю сапраўднага тамады ўзяла на сябе старшыня мясцовага сельскага Савета Ганна Цiшко. Яна так бойка адрапартавала аб поспехах i праблемах свайго ўчастка адказнасцi, што падумалася: гэта якраз той чалавек, якi з паўслова знойдзе агульную мову з людзьмi, якiя пражываюць амаль у трох дзясятках населеных пунктах, што тэрытарыяльна ўваходзяць у склад сельсавета. Ганна Платонаўна быццам бы па сакрэце сказала, што мае вельмi мяккi характар, за што часам i церпiць. Тым не менш, зрабiла заключэнне яна, душэўная дабрыня i настойлiвасць дапамагае ёй вырашаць многiя жыццёвыя задачы.

За настойлiвасць перад фартунай была ўзнагароджана i спадарыня Сабынiч. Яна ўжо не адзiн дзясятак гадоў з'яўляецца падпiсчыцай "Звязды". Iрына Iванаўна прызналася, што даволi часта пасылала ў рэдакцыю купоны на розыгрыш. I вось, нарэшце, выйграла каштоўны прыз. Як яна распарадзiцца каляровым тэлевiзарам? Амаль такi ж у яе дома, якi знаходзiцца па суседстве з сельсаветам, ужо ёсць. Таму, не хавала радасцi пенсiянерка, яна з задавальненнем падорыць яго сваёй дачцэ Ганне, што працуе бiблiятэкарам у Глыбокiм. А то, кажа Iрына Iванаўна, 11-гадовы ўнук Андрэй ужо штодня засыпаў бабулю пытаннем: калi ж прывязуць тэлевiзар?

Усяго радасць з Iрынай Iванаўнай i яе мужам Леанiдам Вiктаравiчам раздзеляць яшчэ сын Уладзiмiр, якi пражывае ў Мiнску, i чацвёра ўнукаў. Павiншавалi звяздоўскую лаўрэатку i работнiкi Галубiцкага сельскага Савета, паабяцаўшы, што пасля гэтага прыезду звяздоўцаў колькасць падпiсчыкаў у iх акрузе абавязкова вырасце.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.

Фота аўтара.

Мiнск—Лагойск—
Смалявiчы—Барысаў—
Докшыцы—Глыбокае—Мiнск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдакцыя газеты "Звязда" працягвае раздаваць "па заслугах" сваiм чытачам — развозiць каштоўныя прызы, якiя нашы людзi выйгралi ў штоквартальнай латарэi. На гэты раз звяздоўскi маршрут ляжаў ў Глыбоцкi раён, дзе ў вёсцы Галубiчы каляровы тэлевiзар "Вiцязь" мы павiнны былi ўручыць падпiсчыцы са стажам Iрыне Iванаўне Сабынiч. Праўда, усе ўрачыстасцi былi прымеркаваны на канец дня, таму ўся дарога на Вiцебшчыну была цiкава яшчэ i iншымi сустрэчамi.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика