Iнтэрнэт — не вораг маралi. Але трэба разумець, што чытаеш. 21.by

Iнтэрнэт — не вораг маралi. Але трэба разумець, што чытаеш

02.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такую думку выказаў Мiкалай Чаргiнец, Старшыня грамадскага Савета па маралi, якi нядаўна быў утвораны ў Беларусi. Як чалавек i як пiсьменнiк Мiкалай Iванавiч вельмi занепакоены маральным станам нашых суграмадзян, якiх сёння падпiлбноўваюць безлiч спакусаў нават без выхаду з дому.

— Мы павiнны навучыцца калi не кантраляваць, то адсочваць iнтэрнэт, — падкрэслiў старшыня Савета па маралi. — Бо нават выпадкова можна натыкнуцца на нейкiя сайты, дзе прапануюць прадаць непрыстойнае вiдэа гвалтавання дзяцей, цi яшчэ нешта падобнае. I гэта глядзяць нашы дзецi — iм не забаронiш сядзець у iнтэрнэце. А мы, дарослыя, павiнны падумаць, што тут зрабiць. Невыпадкова Еўрасаюз выступiў за кантроль над iнтэрнэтам. Маецца на ўвазе не барацьба з iнтэрнэтам, а нядопуск туды падобных рэчаў, перакрыццё магчымасцi прапагандаваць гвалт, злосць, хамства. Канкрэтныя органы будуць вывучаць, якiм чынам можна перакрыць гэтыя сайты. З iнтэрнэтам трэба сябраваць, ён дае шмат цiкавага. Мой унук павiнен знайсцi адказ на пытанне, хто такi Гай, iмем якога названа вулiца ў Мiнску. Адказ знайшоўся ў iнтэрнэце. I я з задавальненнем пачытаў, што гэта камандзiр легендарнага Жукава, якi прымусiў яго паступаць у акадэмiю.

Акрамя таго, грамадскi Савет па маралi збiраецца найперш паглядзець i вывучыць, адкуль iдзе корань шмат якiх нашых праблем. Будзе iмкнуцца паўплываць на вырашэнне праблемы смяротнасцi i нараджальнасцi, бо наша краiна штогод губляе да 50 тысяч чалавек — гэта насельнiцтва невялiчкага гарадка. На думку Мiкалая Чаргiнца, гэтая праблема нумар адзiн, якая стаiць перад нашым грамадствам.

— Трэба сёння думаць пра выхаванне не толькi дзяцей, але i бацькоў. Каб яны не лiчылi для сябе галоўным зрабiць прыемнае i нарадзiць дзiця, а потым яно расло само сабою. Але не прымусiш чалавека адчуваць сябе бацькам цi мацi, — адзначыў Мiкалай Чаргiнец. — Часам здзiўляюць праявы "клопату" пра дзяцей, якiя знаходзяцца ў катастрафiчнай сiтуацыi, нашых асобаў пры пасадзе, асаблiва на месцах. У адным з выканкамаў Мiнска чыноўнiкi з гонарам дакладалi, што яны ўсё робяць, каб змагацца з неплацельшчыкамi за святло, за ваду, за цяпло. Прывялi прыклады кватэр, у якiх засталiся малалетнiя дзецi, а iх мацi-адзiночка сышла з дому, некалькi месяцаў яе не было. Старэйшы хлопчык выхоўваў брата i сястру. А чыноўнiк кажа: мы адключылi iм святло, ваду, газ . Гэта была зiма. Я яго словамi мардаваў, iмкнучыся выклiкаць пачуццё душэўнасцi, а не радасцi ад таго, што ён ускладнiў дзецям жыццё...

На думку Старшынi савета па маралi, наспеў час, каб падумаць грамадству: цi не ўвесцi ў сiстэму адукацыi такi прадмет, як асновы духоўнай культуры? Даць дзецям гiсторыю веравызнанняў, не толькi праваслаўя. Гэта цiкава i карысна.

— Савет па маралi не ставiць мэты выкарыстоўваць сiлавыя рычагi, задзейнiчаць адмiнiстрацыйныя метады, — падкрэслiў Андрэй Алешка, загадчык юрыдычнага ўпраўлення Беларускай праваслаўнай царквы. — Савет — не дзяржаўны орган, гэта iнiцыятыва Беларускай праваслаўнай царквы i Саюза пiсьменнiкаў Беларусi пры ўдзеле традыцыйных канфесiй краiны. Наша задача — прыцягваць увагу да праблем, выкарыстоўваючы ўвесь спектр магчымасцяў, дазволеных у развiтым грамадстве. У нас адкрытае грамадства фармiруецца. I мы спадзяёмся, што стварэнне нашага савета — яшчэ адзiн крок у гэтым кiрунку. Таму тыя, хто баiцца нейкай цэнзуры цi кантролю, не маюць падстаў для сваiх страхаў.

Дарэчы, Беларусь — першая краiна ў свеце, якой удалося стварыць грамадскi Савет, куды ўвайшлi прадстаўнiкi ўсiх iснуючых у краiне канфесiй.

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў Мiкалай Чаргiнец, Старшыня грамадскага Савета па маралi, якi нядаўна быў утвораны ў Беларусi. Як чалавек i як пiсьменнiк Мiкалай Iванавiч вельмi занепакоены маральным станам нашых суграмадзян, якiх сёння падпiлбноўваюць безлiч спакусаў нават без выхаду з дому.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика