Прэзiдэнт Малдовы саступiць месца празаходняму лiбералу. 21.by

Прэзiдэнт Малдовы саступiць месца празаходняму лiбералу

02.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НАТА падоўжыла мiсiю па ахове неба Балтыi да 2014 года

Пра гэта паведамiла лiтоўскае Мiнiстэрства аховы краю. Гэта азначае, што прыняты кампрамiсны варыянт: мiсiя НАТА павiнна была скончыцца ў канцы 2010-га, а Балтыя прасiла падоўжыць яе да 2018 года.

Нагадаем, Паўночнаатлантычны альянс узяў пад ахову паветраную прастору над краiнамi Балтыi 29 сакавiка 2004 года — адразу пасля ўступлення iх у блок. З тых часоў краiны НАТА, змяняючы адна адну, нясуць вахты працягласцю 3-4 месяцы на аэрадроме Зокняй у Шаўляi, дзе размешчаная база Ваенна-паветраных сiлаў Лiтвы. Пры гэтым на аэрадроме базiруюцца, як правiла, чатыры знiшчальнiкi ВПС краiны, якая выконвае мiсiю. Цяпер дзяжураць прадстаўнiкi нямецкага войска са сваiмi знiшчальнiкамi Еurоfightеr. За ўвесь час тут пабывалi каманды з 15 краiн.

Прэзiдэнт Малдовы саступiць месца празаходняму лiбералу

Уладзiмiр Воронiн пакiдае пасаду прэзiдэнта Малдовы i сыходзiць у апазiцыю, паведамляюць iнфармагенцтвы са спасылкай на афiцыйную заяву кiраўнiка дзяржавы. Паводле закона, выконваць абавязкi прэзiдэнта цяпер будзе спiкер парламента Мiхай Гiмпу — лiдар Лiберальнай партыi.

"Я, як старшыня Камунiстычнай партыi, не збiраюся ў гэту крытычную для Радзiмы i для нашай партыi гадзiну заставацца ў даволi сумнеўным i двухсэнсоўным становiшчы выканаўцы абавязкаў прэзiдэнта, — заявiў Воронiн. — У мяне няма нi маральных, нi палiтычных падстаў для таго, каб проста фармальна выконваць гэтую высокую дзяржаўную функцыю". Ён падкрэслiў, што рашуча выступае супраць палiтыкi новай кiруючай каалiцыi "За еўрапейскую iнтэграцыю".

Украiна ўзнiме кошт на транзiт расiйскага газу

Нацыянальная акцыянерная кампанiя "Нафтагаз Украiны" чакае ў 2010 годзе росту тарыфу на транзiт расiйскага прыроднага газу на 57—60 % у параўнаннi з дзейным сёлета тарыфам 1,7 долара за транзiт 1000 куб. м на 100 км. Такiм чынам, плата за транзiт газу можа павысiцца на 1 долар да 2,7 долара за 1000 кубаметраў на 100 км, паведамляе газета "Справа".

"Пачынаючы з 2010 года тарыф будзе разлiчвацца па формульным падыходзе з чаканым павелiчэннем прыблiзна на 57—60 % у 2010 годзе", — гаворыцца ў апублiкаванай кансалiдаванай справаздачы кампанii.

Нагадаем, сакратарыят прэзiдэнта заяўляў пра тое, што "Нафтагаз Украiны" часткова разлiчыўся з расiйскiм Газпрамам за пастаўлены ў красавiку газ за кошт авансу за транзiт расiйскага газу праз тэрыторыю Украiны.

Краiны Ўсходняй Еўропы робяць стаўку на ядзерную энергетыку

"Некаторыя энергетычныя праекты цяпер пераглядаюцца. Аднак попыт на энергiю ўсё яшчэ працягвае расцi, i рана або позна можна чакаць наступнага развiцця ядзернай, ветранай i сонечнай энергетыкi", — лiчыць кiруючы партнёр кансалтынгавай кампанii Ассеnturе Стывен Вертшульт.

Яркi прыклад — Польшча. Сёння гэтая ўсходнееўрапейская дзяржава на 95 % залежыць ад вугля. Па ацэнках экспертаў, будаўнiцтва атамных рэактараў дапаможа краiне пазбавiцца ад гэтай залежнасцi i звесцi да мiнiмуму выкiды вуглякiслага газу ў атмасферу. "Ёсць усе падставы меркаваць, што да 2020 года Польшча пабудуе некалькi ядзерных рэактараў", — адзначае прадстаўнiк Fitсh Rаtings Аркадзiўс Вiчык.

Праўда, крызiс унёс свае карэктывы. Напрыклад, Балгарыя, улады якой спрабуюць правiцца з негатыўнымi наступствамi крызiсу, замарозiла або наогул адмовiлася ад часткi ядзерных праектаў. Падобная доля напаткала i лiтоўскiя ядзерныя рэактары, паколькi ўлады гэтай прыбалтыйскай дзяржавы дагэтуль не вызначылiся з фiнансаваннем праектаў.

Судовыя прыставы РФ злавiлi ўжо чатырох даўжнiкоў на сайтах "У кантакце" i "Аднакласнiкi"

29-гадовы судовы прыстаў Галiна А. выклала ў Сетцы парачку фотаздымкаў, адабраных на сайце аднаго з мадэльных агенцтваў. Красуня з мiндалепадобнымi вачыма настолькi захапiла 32-гадовага даўжнiка Мiхася З., што ён адразу запрасiў дзяўчыну на спатканне. Як i чакалася, мужчына прыехаў на сустрэчу на iншамарцы, якую ўмомант арыштавалi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзiмiр Воронiн пакiдае пасаду прэзiдэнта Малдовы i сыходзiць у апазiцыю, паведамляюць iнфармагенцтвы са спасылкай на афiцыйную заяву кiраўнiка дзяржавы. Паводле закона, выконваць абавязкi прэзiдэнта цяпер будзе спiкер парламента Мiхай Гiмпу — лiдар Лiберальнай партыi.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика