.... 21.by

...

02.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Грамадзянiна Беларусi змыла хваляй ў Балтыйскае мора. Знiклы — 38-гадовы мантажнiк гродзенскага фiлiяла мiнскага ААТ "Прамтэхмантаж". Ён быў камандзiраваны ў Калiнiнградскую вобласць для мантажу абсталявання на адным з хiмпрадпрыемстваў. Мясцовае МНС вяло пошукi беларуса, але пакуль безвынiкова.

 Тры ўзброеныя напады на таксiстаў здзейсненыя за суткi ў Мiнску. У ГУУС Мiнгарвыканкама па тэлефоне 102 звярнуўся вадзiцель таксi i заявiў, што невядомы, якога ён падвозiў на аўтамабiлi "Таёта", пад пагрозай падобнага на пiсталет прадмета патрабаваў грошы. Праз некалькi гадзiн з падобнай заявай звярнуўся iншы вадзiцель. Зламыснiк завалодаў Br150 i двума мабiльнымi тэлефонамi. У ходзе аператыўных мерапрыемстваў затрыманы раней судзiмы жыхар Смалявiчаў. Высветлiлася, што ён паспеў ажыццявiць яшчэ адзiн напад. У налётчыка канфiскаваны пнеўматычны пiсталет.

 Загаранне смецця стала прычынай закрыцця станцыi метро "Пушкiнская". НЗ адбылося 1 верасня ў 17 гадзiн 55 хвiлiн. З-за загарання смецця станцыя аказалася задымленай, у вынiку чаго быў закрыты ўваход у яе. Праз 5 хвiлiн крынiца задымлення была лiквiдаваная, станцыя адчынiлася для пасажыраў.

 10 аўтамабiляў сутыкнулiся ў ДТЗ на Мiнскай кальцавой дарозе. Прычынай аварыi стала перавышэнне хуткасцi. На шчасце, абышлося без пацярпелых, чаго не скажаш пра машыны, — большасць з iх узнавiць немагчыма.

 Амаль тры гады дырэктар адной з мiнскiх прыватных фiрмаў выпампоўваў дзяржаўныя грошы з прадпрыемстваў, якiя закуплялi ў яго дызельнае палiва. У поле зроку аператыўнiкаў дзейнасць пастаўшчыкоў палiва трапiла, калi ў аўтапарках i аўтагаспадарках вадзiцелi пачалi скардзiцца на частыя паломкi транспарту. Следства Мiнскага раёна, на тэрыторыi якога пераважна развярнуў сваю дзейнасць аферыст, выявiла як мiнiмум 15 фактаў, калi пад выглядам дызпалiва прадпрыемствам было прададзена пячное. У вынiку толькi апошнiх трох здзелак праз продаж больш як 90 т палiва было скрадзена амаль Br123 млн. Як сцвярджаюць праваахоўнiкi, рэальны ўрон, нанесены дзяржаве, быў значна большым: iстотна псавалiся аўтамабiлi. Падазроны ўзяты пад варту. Да гэтага ён спрабаваў схавацца ад правасуддзя ў Расii.

 Супрацоўнiкi ГУУС Бабруйска канфiскавалi ў мясцовага жыхара 740 г марыхуаны i больш за 11 кг канопляў. Наркатычныя рэчывы выяўлены ў ходзе аператыўных дзеянняў па месцы жыхарства беспрацоўнага, раней судзiмага 33-гадовага бабруйчанiна. Заведзена крымiнальная справа.

 Вадзiцель фуры хаваў 80 тыс. пачкаў цыгарэт у вёдрах з тынкоўкай, але лiдскiя памежнiкi выявiлi схаваны тавар у пункце пропуску "Беняконi-1" пры даглядзе грузавога аўтамабiля "Сканiя", якi ехаў у Лiтву. Вадзiцель фуры, грамадзянiн Расii, схаваў цыгарэты ў 20-лiторвыя вёдры з сухой сумессю для тынкоўкi. Цыгарэты i аўтамабiль канфiскаваныя. Сума кантрабанды з улiкам аўтамабiля — Br160 млн. Вядзецца праверка.

 У Германii ўвайшла ў сiлу забарона на наведванне салярыяў для моладзi да 18 гадоў. Цяпер маладыя наведвальнiкi, якiя хочуць атрымаць бронзавае адценне скуры, павiнны будуць паказваць дакумент, што пацвярджае iх узрост. Штраф для ўладальнiкаў салярыяў у выпадку парушэння складзе да 50 тыс. еўра. Урачы сцвярджаюць, што ультрафiялетавае вылучэнне згубна ўплывае на скуру людзей i можа прывесцi да небяспечнай формы раку скуры — злаякаснай меланомы. Асаблiва адчувальная да гэтага захворвання скура падлеткаў. Згодна з даследаваннямi нямецкiх спецыялiстаў, у людзей да 30 гадоў, якiя рэгулярна наведваюць салярыi, на 75 % павялiчваецца пагроза небяспечнага захворвання.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Супрацоўнiк транспартнай мiлiцыi РФ прайшоў ноччу 18 км, каб знайсцi сумку пасажыра, што выпала з акна. Пасажыр, якi ехаў цягнiком Масква—Махачкала, заснуў на верхняй палiцы, а калi прачнуўся, зразумеў, што сумка з грашыма i дакументамi, якую ён паклаў пад галаву, выпала з акна вагона. Мужчына паведамiў пра гэта ў мiлiцыю падчас стаянкi цягнiка. Неўзабаве старшы оперупаўнаважаны станцыi Верхнi Баскунчак Амангельды Калiеў аправiўся на пошукi багажа. Мiлiцыянер за ноч прайшоў каля 20 кiламетраў пешшу, шукаючы прапажу з лiхтарыкам. Пошукi завяршылiся паспяхова, i паясная сумка з дакументамi, васьмю тысячамi рублёў i банкаўскiмi крэдытнымi карткамi была вернутая ўладальнiку. Пра гэты выпадак, што адбыўся яшчэ ў пачатку жнiўня, кiраўнiцтва Прыволжскага УУС на транспарце даведалася зусiм нядаўна, атрымаўшы лiст падзякi ад грамадзянiна. Цяпер у ведамстве думаюць над тым, як заахвоцiць мiлiцыянера.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiк транспартнай мiлiцыi РФ прайшоў ноччу 18 км, каб знайсцi сумку пасажыра, што выпала з акна. Пасажыр, якi ехаў цягнiком Масква—Махачкала, заснуў на верхняй палiцы, а калi прачнуўся, зразумеў, што сумка з грашыма i дакументамi, якую ён паклаў пад галаву, выпала з акна вагона. Мужчына паведамiў пра гэта ў мiлiцыю падчас стаянкi цягнiка. Неўзабаве старшы оперупаўнаважаны станцыi Верхнi Баскунчак Амангельды Калiеў аправiўся на пошукi багажа. Мiлiцыянер за ноч прайшоў каля 20 кiламетраў пешшу, шукаючы прапажу з лiхтарыкам. Пошукi завяршылiся паспяхова, i паясная сумка з дакументамi, васьмю тысячамi рублёў i банкаўскiмi крэдытнымi карткамi была вернутая ўладальнiку. Пра гэты выпадак, што адбыўся яшчэ ў пачатку жнiўня, кiраўнiцтва Прыволжскага УУС на транспарце даведалася зусiм нядаўна, атрымаўшы лiст падзякi ад грамадзянiна. Цяпер у ведамстве думаюць над тым, як заахвоцiць мiлiцыянера.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика