Школа для гiпертонiкаў. 21.by

Школа для гiпертонiкаў

02.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згодна з сусветнымi звесткамi, каля 30 працэнтаў гiпертонiкаў не ведаюць аб сваiм захворваннi, i яшчэ 11 працэнтаў ведаюць, але не прымаюць нiякага лячэння.

Сэрцу патрабуецца шмат энергii, i абмен рэчываў у яго клетках павiнен адбывацца без парушэнняў. Здаровы арганiзм усё гэта забяспечвае. А вось у выпадку хваробы сэрцу не перашкодзiць падтрымка. Iшэмiчная хвароба сэрца, артэрыяльная гiпертэнзiя, атэрасклероз, сардэчная недастатковасць звычайна характэрныя для людзей старэйшага ўзросту, хоць сустракаюцца i ў "росквiце гадоў".

— Цяпер вылучаюць такое паняцце, як перадгiпертанiя, — кажа галоўны ўрач 18-й мiнскай гарадской палiклiнiкi Сяргей БУГАЁЎ. — Прадстаўнiкi гэтай групы маюць крыху вышэйшы за норму цiск крывi. Многiя з гэтых людзей маглi б пазбегнуць захворвання, але iм трэба змянiць лад жыцця — вытрымлiваць дыету i забяспечыць арганiзму рэгулярную фiзiчную нагрузку. Для усiх, хто мае так званыя памежныя лiчбы цiску — 135/80, 140/80, на базе даўрачэбнага кабiнета нашай палiклiнiкi арганiзавана адзiная ў сталiцы Школа прафiлактыкi артэрыяльнай гiпертэнзii. Спецыялiст тлумачыць пацыентам, што вышэйзгаданыя паказаннi артэрыяльнага цiску — "першы званок" арганiзма.

У Школе прапануецца наведаць шэсць урокаў, на якiх фельчар даўрачэбнага кабiнета даступна i выразна расказвае. Спачатку пра фiзiялогiю кровазвароту, вiды артэрыяльнага цiску, потым — аб правiлах вымярэння апошняга, магчымасцях карэкцыi. У Школе навучаць i элементам самадапамогi падчас псiхаэмацыянальных нагрузак. Асаблiвая ўвага надаецца фактарам рызыкi развiцця гiпертанii — курэнню, злоўжыванню алкаголем, лiшняй масе цела, месцу i ролi рацыянальнага харчавання, абмежаванню солi ў рацыёне, дазiраванню фiзiчных нагрузак i г.д.

"Летась Школу наведаў 161 чалавек, — кажа Сяргей Валянцiнавiч. — Калi ўлiчыць, што наша ўстанова абслугоўвае 47 тысяч чалавек, то лiчба, безумоўна, малая. Насельнiцтва ў цэлым яшчэ слаба ўсведамляе неабходнасць пастаяннага клопату аб сваiм здароўi.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з сусветнымi звесткамi, каля 30 працэнтаў гiпертонiкаў не ведаюць аб сваiм захворваннi, i яшчэ 11 працэнтаў ведаюць, але не прымаюць нiякага лячэння.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика