Пачынаецца перапрацоўка цукровых буракоў новага ўраджаю. 21.by

Пачынаецца перапрацоўка цукровых буракоў новага ўраджаю

02.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Улiчваючы значнае перавышэнне валавога збору цукровых буракоў над наяўнымi сутачнымi магчымасцямi па iх перапрацоўцы сёлета нарыхтоўка пачынаецца ў раннiя тэрмiны — з пачатку месяца. У вераснi сельгасвытворцам i арганiзацыям цукровай галiны неабходна нарыхтаваць i перапрацаваць 780 тысяч тон цукровых буракоў. У кастрычнiку будзе перапрацавана 1 867 тысяч тон, у лiстападзе — 1 353 тысячы тон. Усяго плануецца нарыхтаваць i перапрацаваць 4 млн тон цукровых буракоў, паведамiлi ў канцэрне "Белдзяржхарчпрам".

Своечасовы пуск цукровых камбiнатаў залежыць ад наяўнасцi на заводскiх цукрапунктах двухдзённага запасу цукровых буракоў. Згодна з паведамленнямi арганiзацый галiны, раннюю ўборку цукровых буракоў пачнуць 43 раёны, дзе яны вырошчваюцца. Усяго гэта 148 гаспадарак, у тым лiку ў Брэсцкай вобласцi — 36 гаспадарак, у Гродзенскай — 70, у Мiнскай — 35, у Магiлёўскай — 5, у Гомельскай вобласцi — 2 гаспадаркi. Для стымулявання сельгасарганiзацый, што пастаўляюць цукровыя буракi ў раннiя тэрмiны, а, значыць, з меншым працэнтам утрымання цукру, прадугледжаны надбаўкi да закупачнай цаны ў памеры: з 1 па 10 верасня — 20 працэнтаў, з 11 па 20 верасня — 10 працэнтаў, з 21 па 30 верасня — 5 працэнтаў. На 20 жнiўня ўтрыманне цукру ў бураках складала 14,22 працэнта. З улiкам дынамiкi назапашвання цукру да пачатку верасня гэты паказчык павiнен быў павялiчыцца да 15,5 працэнта, што на 0,5—1 працэнт больш за леташнi.

Прыёмка цукровых буракоў будзе весцiся 18 цукрапунктамi i 17 цукрапляцоўкамi, агульная ўмяшчальнасць якiх па адначасовым захоўваннi складае 1 600 тысяч тон. Цукрапункты ўкамплектаваныя ўсёй неабходнай тэхнiкай, лабараторным абсталяваннем, вагавымяральнымi прыборамi. Каб пазбегнуць чэргаў пры разгрузцы, на ўсiх цэнтральных цукрапунктах прайшла ўкараненне электронная сiстэма прыёмкi цукровых буракоў, зацверджаны графiкi працы цукрапунктаў. Нарыхтоўка цукровых буракоў павiнна быць завершана да 21 лiстапада. Закупачная цана на iх захавана на ўзроўнi мiнулага года — 75 тысяч рублёў за тону. Ранейшымi засталiся i цэны на спадарожную прадукцыю.

У перыяд падрыхтоўкi да сезона праведзена рэканструкцыя i тэхнiчнае пераўзбраенне прадпрыемстваў цукровай галiны. За студзень — лiпень было асвоена 87,2 мiльярда рублёў iнвестыцый. У вынiку вытворчыя магутнасцi павялiчылiся i склалi 26,8 тысячы тон у суткi. Сярэднясутачная вытворчасць па перапрацоўцы цукровых буракоў, згодна з папярэднiмi разлiкамi, павiнна скласцi 28,5 тысячы тон. У вынiку вытворчасць цукру з буракоў у сезон 2009—2010 гадоў павiнна дасягнуць узроўню, што плануецца не нiжэйшым за леташнi — 515 тысяч тон. Гэтыя аб'ёмы дазволяць цалкам задаволiць патрэбы ўнутранага рынку i забяспечыць добры экспартны патэнцыял.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улiчваючы значнае перавышэнне валавога збору цукровых буракоў над наяўнымi сутачнымi магчымасцямi па iх перапрацоўцы сёлета нарыхтоўка пачынаецца ў раннiя тэрмiны — з пачатку месяца. У вераснi сельгасвытворцам i арганiзацыям цукровай галiны неабходна нарыхтаваць i перапрацаваць 780 тысяч тон цукровых буракоў. У кастрычнiку будзе перапрацавана 1 867 тысяч тон, у лiстападзе — 1 353 тысячы тон. Усяго плануецца нарыхтаваць i перапрацаваць 4 млн тон цукровых буракоў, паведамiлi ў канцэрне "Белдзяржхарчпрам".
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика