Пальмы каля хаты
02.09.2009
—
Новости Общества
|
Гаспадары Вiшнеўскiя зрабiлi цэлую кампазiцыю: белы лебедзь з пакрышкi, круглыя клумбы з духмянымi кветкамi са старых трактарных колаў i, нарэшце, дзве трапiчныя пальмы з пластыкавых бутэлек. Ствалы — карычневыя, лiсты — зялёныя i, як i належна, махрыстыя. Канструкцыя трымаецца на драўляных палках i металiчных прутах. Iнiцыятарам сямейнага праекта ў рэчышчы Года роднай зямлi стала Святлана Пятроўна Вiшнеўская. "Давялося на слаўгарадскiх сметнiках шукаць пустыя пластыкавыя бутэлькi патрэбнага колеру", — жартам скардзiцца муж. Але ўжо цяпер Васiль Iванавiч думае, як зрабiць новыя штучныя кветкi — званочкi i ландышы. Стварэнне пальмаў не вымагала шмат часу i высiлкаў: муж з жонкай гавораць, што ўдваiх управiлiся за адзiн вечар. Затое невялiкi вясковы садок стаў тутэйшай славутасцю, якой цiкавяцца мясцовыя i прыезджыя. А ўнукi Андрэй i Арцём, якiя прыязджаюць у Мiхайлоў на канiкулы i выхадныя, з задавальненнем гуляюць у вясковых "тропiках". Iлона Iванова. Слаўгарадскi раён. |