«ЛЮДИ ДОБРЫЕ! САМИ МЫ НЕ МЕСТНЫЕ…». 21.by

«ЛЮДИ ДОБРЫЕ! САМИ МЫ НЕ МЕСТНЫЕ…»

03.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

Бацька жыхаркi вёскi Путчына Дзяржынскага раёна Аляўцiны Лукiнiчны Нiкiцiнай у гады Вялiкай Айчыннай вайны быў адным з арганiзатараў партызанскага руху ў Еленскiм раёне Смаленскай вобласцi. Ён загiнуў 2 лютага 1942 года, а 3 лютага фашысты пакаралi смерцю на шыбенiцы яго жонку, мацi Аляўцiны Лукiнiчны. Разам з 16-гадовай сястрой мацi i яе цёткай...

З 1982 года жанчына жыве ў Беларусi, на пенсii ўжо 16 гадоў. Яе працоўны стаж складае 39 гадоў i 9 месяцаў. У рэдакцыю Аляўцiна Лукiнiчна патэлефанавала вось з якiм пытаннем.

— Толькi аднойчы я папрасiла дапамогi, яшчэ у 1980-х гадах, але мне адмовiлi, i я больш з такiмi пытаннямi мясцовыя ўлады не турбавала. Такiя мы ўжо людзi. Нiякiмi льготамi не карыстаюся. Напрыклад, заўсёды цяжкасцi з палiвам, хоць бы хто аднойчы дапамог. Скажыце, можа мне належаць якiя льготы ў сувязi з гiбеллю ў гады Вялiкай Айчыннай вайны бацькоў? — пыталася ў нас Аляўцiна Лукiнiчна. Сваю просьбу аб iльготах менавiта ў гэтым кантэксце яна паўтарыла некалькi разоў.

Перш чым звяртацца ў нейкiя афiцыйныя iнстанцыi па каментарыi, мы сумесна с Аляўцiнай Лукiнiчнай паразважалi. Сэнс гутаркi датычыўся льгот увогуле для пенсiянераў. Часам бывае, што чалавек, карыстаючыся тымi цi iншымi прэферэнцыямi, успрымае iх як належнае i не лiчыць iльготамi. Напрыклад, агучаная заяўнiцай цана, якую яна плацiць за 2,5 тоны брыкету, — 140 тысяч рублёў з дастаўкай — фактычна супадае з датацыйнымi цэнамi на гэты вiд палiва для насельнiцтва. Свабодныя цэны амаль удвая большыя. Няхай гэта, можа, i невялiкая, але ж iльгота. Аляўцiна Лукiнiчна як пенсiянерка мае права на 50-працэнтную аплату праезду, скажам, у пасажырскiм транспарце.

Усё гэта ў далейшым пацвердзiла начальнiк аддзела пенсiйнага забеспячэння ўпраўлення па працы i сацыяльнай абароне Дзяржынскага райвыканкама Ала Кулеш. Нагадала яна i iншыя льготы, якiя належаць жанчыне згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб ветэранах»: 50-працэнтная скiдка ад кошту лекаў, што выпiсваюцца па рэцэптах урачоў (па дасягненнi 70-гадовага ўзросту, што мае дачыненне да заяўнiцы), бясплатнае пратэзiраванне, бясплатнае забеспячэнне пуцёўкамi ў санаторыi i дамы адпачынку...

— У Аляўцiны Лукiнiчны стаж сапраўды складае 39 гадоў i 9 месяцаў, таму i каэфiцыент у яе даволi высокi — 1,25136, адпаведна, i пенсiя даволi прыстойная, — патлумачыла Ала Аляксандраўна.

— Што датычыцца пытання жанчыны аб iльготах ёй як члену сям’i, у якой у гады вайны загiнулi бацькi, дык тут можна сказаць наступнае, — працягвала далей Ала Кулеш. — Згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб ветэранах», члены сем’яў ваеннаслужачых, партызан i падпольшчыкаў, загiнулых або памерлых у вынiку раненняў, кантузiй, калецтваў, захворванняў, атрыманых падчас ваенных дзеянняў у перыяд Вялiкай Айчыннай вайны, могуць атрымлiваць надбаўку да пенсii ў сувязi са стратай кармiцеля, калi адносяцца да наступных катэгорый: бацькi, муж або жонка (калi яны не ўступiлi ў паўторны шлюб) i дзецi — iнвалiды з дзяцiнства. Як бачна, нi ў адну з гэтых катэгорый Аляўцiна Лукiнiчна не трапляе...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Здравствуйте, вас беспокоит отец 14-летней девочки. К ней недавно в вагоне метро приставал какой-то полный парень, пытался обнимать и гладить. Она просто отошла в сторону, так он дальше пошел всех встреченных девушек «лапать». Дочка говорит, что этот молодой человек вроде как по поведению умственно неполноценный, часто в метро ездит.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика