Дзве даты. 4 верасня
03.09.2009
—
Новости Общества
|
1563 год — у Брэсцкай друкарнi на сродкi Мiкалая Радзiвiла Чорнага выдадзена Бiблiя, у якой былi змешчаны ўсе тэксты Старога i Новага запаветаў. Гэта самая вялiкая i багата аформленая беларуская друкаваная кнiга ХVІ стагоддзя. У вокладцы са скуры, з цудоўнымi iлюстрацыямi i нават з прадметным паказальнiкам (што было ўпершыню ў беларускiм кнiгадрукаваннi). Лёс Бiблii стаў трагiчным. Пасля смерцi Радзiвiла Чорнага яго сын, Мiкалай Радзiвiл Сiротка, якi быў заўзятым католiкам, загадаў сабраць пратэстанцкiя брэсцкiя выданнi бацькi i спалiць iх у двары Нясвiжскага замка. У гэтым полымi загiнула i большая частка тыражу Брэсцкай Бiблii. Цяпер яе рэдкiя асобнiкi захоўваюцца ў Дзяржаўнай публiчнай бiблiятэцы ў Маскве, у бiблiятэцы Акадэмii навук Лiтвы, у Ягелонскай бiблiятэцы ў Кракаве. 1943 год — у Крамлi ўпершыню пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi савецкi кiраўнiк I. Сталiн прыняў вышэйшых iерархаў Рускай праваслаўнай царквы; сустрэча ў многiм вызначыла адносiны дзяржавы i царквы ў наступныя гады. Яе вынiкам стала рашэнне пра склiканне Архiрэйскага сабора, якi 8 верасня абраў адкрытым галасаваннем мiтрапалiта Сергiя (Страгародскага) Патрыярхам Маскоўскiм i ўсяе Русi. — у Крамлi ўпершыню пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi савецкi кiраўнiк I. Сталiн прыняў вышэйшых iерархаў Рускай праваслаўнай царквы; сустрэча ў многiм вызначыла адносiны дзяржавы i царквы ў наступныя гады. Яе вынiкам стала рашэнне пра склiканне Архiрэйскага сабора, якi 8 верасня абраў адкрытым галасаваннем мiтрапалiта Сергiя (Страгародскага) Патрыярхам Маскоўскiм i ўсяе Русi. |