Меней экспартуем у Расiю, а болей — у Нiдэрланды
04.09.2009
—
Новости Общества
|
Сусветны фiнансавы крызiс негатыўна паўплываў на знешнегандлёвую дзейнасць суб'ектаў малога прадпрымальнiцтва — такую выснову зрабiлi ў Мiнiстэрстве эканомiкi па вынiках першага паўгоддзя 2009 года. Так, аб'ём экспарту тавараў, рэалiзаваных суб'ектамi малога прадпрымальнiцтва, склаў 680,1 мнл долараў ЗША, а гэта меней на 12,7 % у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года. Такiя вынiкi дзейнасцi малога бiзнэсу Мiнэканомiкi тлумачыць спадам дзелавой актыўнасцi як у эканомiках заходнееўрапейскiх краiн, так i ў нашых суседзяў, Расii i Украiны, якiя з'яўляюцца традыцыйнымi рынкамi збыту прадукцыi беларускiх прадпрыемстваў. Самым буйным экспартным партнёрам па-ранейшаму застаецца Расiя — 238,6 мiльёна долараў, або 35,1 % у агульным аб'ёме экспарту суб'ектаў малога прадпрымальнiцтва. Прычым у мiнулым годзе доля рынку Расiйскай Федэрацыi была на 36,3 % вышэйшай i складала 48,1 % ад усiх знешнегандлёвых партнёраў па экспарце. На другой пазiцыi знаходзiцца Латвiя з доляй у
Значна ўзрос экспарт i ў некаторыя iншыя краiны: у Венэсуэлу — у 11 разоў, у Кiтай — у 4,9 раза, у Турцыю — у 3,6 раза. Праўда, удзельная вага такiх краiн у агульным экспарце пакуль невялiкая — ад 0,2 да 1 працэнта. Калi ўзяць у разрэзе тавараў, то суб'екты малога прадпрымальнiцтва ў першым паўгоддзi 2009 года больш за ўсё экспартавалi растваральнiкi i разбаўляльнiкi арганiчныя (27,6 %), нафтапрадукты i звадкаваны газ (18,1 %) i вырабы з драўнiны (4,8 %). Цiкава, што вырас аб'ем экспарту малака, вяршкоў згушчаных у 7,8 раза, масла каровiнага ў 7,8 раза, сыроў i тварагу ў 2,5 раза. Праўда, доля малочных прадуктаў у агульным аб'ёме нязначная — 1-2 працэнты. Што датычыцца iмпарту тавараў суб'ектамi малога прадпрымальнiцтва, то ён скарацiўся яшчэ больш за экспарт — за першае паўгоддзе 2009 года склаў 2499,1 млн долараў, што складае 69,1 працэнта да ўзроўню аналагiчнага перыяду мiнулага года. Галоўным партнёрам па iмпарце з'яўляецца таксама Расiйскай Федэрацыя — 952,3 млн долараў, або 38,1 % ад агульнага аб'ёму. Другую пазiцыю займае Германiя з 9,5 %, трэцяю — Кiтай з доляй у 8,9 %. Найбольш актыўнымi прадпрымальнiкамi з'яўляюцца мiнчане — доля малых прадпрымальнiкаў са сталiцы ў агульным аб'ёме экспарту склала 67,7 %, iмпарту — 71,9 %. Павел БЕРАСНЕЎ. |