Беларусь, Польшча i Украiна плануюць стварыць сумесную сiстэму бяспекi паветранай прасторы
04.09.2009
—
Новости Общества
|
Пра гэта БЕЛТА паведамiў начальнiк прэс-службы Мiнiстэрства абароны Беларусi Вячаслаў Раменчык. У Брэсце 4—5 верасня праходзiць трохбаковая прыгранiчная сустрэча начальнiкаў генеральных штабоў узброеных сiлаў Беларусi, Польшчы i Украiны. "На сустрэчы разгледжаныя пытаннi павышэння ступенi даверу памiж ваеннымi ведамствамi трох краiн. Разгледжаны план сумесных дзеянняў на найблiжэйшую перспектыву, у тым лiку стварэнне сумеснай сiстэмы бяспекi паветранай прасторы, супрацоўнiцтва на ўзроўнi iнжынерных падраздзяленняў па ўтылiзацыi боепрыпасаў", — паведамiў Вячаслаў Раменчык. Як адзначылi ўдзельнiкi сустрэчы, такое мерапрыемства праводзiцца ўпершыню. Украiнскi бок прапанаваў перавесцi гэта мерапрыемства ў фармат пастаяннага, аформiць яго асобным дакументам, а наступныя сустрэчы правесцi ў Кiеве i Варшаве. "Начальнiкi генштабаў узброеных сiлаў Беларусi i Польшчы падтрымалi гэту iнiцыятыву", — удакладнiў суразмоўца. |