Па здароўе — не ў аптэку, а ў краму
04.09.2009
—
Новости Общества
|
Навiнка ад Бярозаўскага сыраробнага камбiната — прабiятычны бiфiданапой "Баланс" —з'явiцца ў блiжэйшыя днi на палiцах беларускiх крамаў. Трэба патлумачыць, што ААТ "Бярозаўскi сыраробны камбiнат" мае ўжо багаты досвед па выпуску так званых функцыянальных прадуктаў: гэта бiянапоi "Лакцiналь", "БiяМатрыкс", "Iмуналакт", "АктывiлСпортАктыў" i некаторыя iншыя. Аднак "Баланс" з'яўляецца прынцыпова новым для беларускай малочнай прамысловасцi прадуктам. Раней гэты сегмент займалi пераважна расiйскiя пiтныя ёгурты i кiсламалочныя напоi. Як паведамiлi журналiсту "Звязды" ў прэс-службе прадпрыемства, "Баланс" створаны на аснове спецыяльна падабранага саставу жывых мiкраарганiзмаў, якiя дабратворна ўплываюць на фiзiялагiчны стан чалавека. У яго ўваходзiць комплекс з пяцi жыццёва важных прабiятычных бактэрыяльных культур — лактабактэрый i бiфiдабактэрый. Гэтыя прадстаўнiкi мiкрафлоры нашага страўнiкава-кiшачнага тракту ствараюць фiзiялагiчны бар'ер перад непажаданымi бактэрыямi, удзельнiчаюць у падаўленнi патагенных мiкраарганiзмаў, паляпшэннi засвойвання лактозы, знiжэннi стэарыну ў крывi, змяншэннi ўзроўню канцэрагенных спалучэнняў i павышэннi iмунiтэту арганiзма. Бярозаўскi сыраробны камбiнат набыў у мiнулым годзе патэнтаваную тэхналогiю вырабу бiфiданапою i змог прапанаваць беларусам вельмi карысны i цалкам натуральны прадукт па больш нiзкай цане ў параўнаннi з яго расiйскiмi аналагамi. Дарэчы, у Еўропе аналагi беларускага "Балансу" ўпэўнена трымаюць пальму першынства па аб'ёмах продажу сярод кiсламалочных напояў. У пачатку лiпеня пробныя партыi "Балансу" з'явiлiся ў продажы ў некалькi буйных гандлёвых цэнтрах нашай краiны. Аналiз попыту сведчыць пра тое, што прадукт запатрабаваны спажыўцамi. Не выключана, што не апошнюю ролю ў папулярнасцi "Балансу", асаблiва сярод жанчын, адыграла нiзкакаларыйнасць прадукту (0,8 працэнта тлустасцi). Да таго ж у "Баланса" выдатныя смакавыя ўласцiвасцi. Адным словам, цяпер яго вытворчасць пастаўлена на пастаянную аснову. Таксама да канца верасня бярозаўскiя вытворцы збiраюцца парадаваць пакупнiкоў яшчэ адной сваёй навiнкай — прадуктам з бiфiдабактэрыямi пад назвай "Элiксiр", якi прызначаны для штодзённага спажывання людзьмi ўсiх узростаў. Асаблiва ён рэкамендуецца людзям, якiя працуюць на шкоднай вытворчасцi. У склад "Элiксiру" ўваходзяць мiкраарганiзмы i рэчывы мiкробнага паходжання, якiя з'яўляюцца прадстаўнiкамi нармальнай мiкрафлоры страўнiкава-кiшачнага тракту i дабратворна ўплываюць на фiзiялагiчныя функцыi i бiяхiмiчныя рэакцыi арганiзма чалавека. У адрозненне ад ужо звыклых бiфiдапрадуктаў, у "Элiксiры" ўтрымлiваюцца не толькi бiялагiчна актыўныя бiфiдабактэрыi, але i карысныя метабалiты — прадукты iх жыццядзейнасцi: амiнакiслоты, вiтамiны В1, В2, В6, В12, С, фолiевая кiслата i iншыя. Надзея НIКАЛАЕВА. |