У пошуках арла-маркута i рэдкай сiнiчкi. 21.by

У пошуках арла-маркута i рэдкай сiнiчкi

04.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння грамадская арганiзацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" праводзiць чарговы, шосты, адкрыты чэмпiянат Беларусi па спартыўнай арнiталогii. Ужо традыцыйна штогод у iм удзельнiчаюць i "бёдуатчары" з краiн далёкага замежжа. Сёлета ў чэмпiянаце прымуць удзел арнiтолагi з Фiнляндыi, Швецыi i Вялiкабрытанii, паведамiў рэдакцыi спецыялiст па экалагiчнай адукацыi грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкiн.

Назiранне за птушкамi, або бёдуатчынг, з'яўляецца даволi папулярным i масавым захапленнем для многiх жыхароў еўрапейскiх краiн. Людзi з задавальненнем вывучаюць птушак, вядуць нават спецыяльныя спiсы вiдаў птушак, якiх яны ўбачылi за сваё жыццё. Гэтае азартнае захапленне не наносiць шкоды прыродзе, бо назiранне ажыццяўляецца на адлегласцi, i для гэтага зусiм не трэба адлоўлiваць птушак. Каб вызначыць лепшых знаўцаў птушак, у многiх краiнах праводзяцца чэмпiянаты па вызначэннi найбольшай колькасцi вiдаў птушак.

Летась на "птушыным" чэмпiянаце пераможцам упершыню стала замежная каманда — фiнская "Lintu", якая за 9 гадзiн убачыла i пачула 104 вiды птушак. Другое месца заняла беларуская каманда "Aguila" з вынiкам 102 вiды. Аднак абсалютным лiдарам па колькасцi зафiксаваных вiдаў трэцi год запар застаецца каманда "Peregrinus" з Брэсцкай вобласцi, якая ў 2007 годзе ўнесла ў свой спiс 106 вiдаў.

Правiлы чэмпiянату простыя. У склад каманды ўваходзяць чатыры ўдзельнiкi. Два з iх павiнны быць абавязкова поўнагадовымi. Каманда самастойна выбiрае маршрут руху, але трэба помнiць, што месцам фiнiшу з'яўляецца тое месца, з якога каманда стартавала. Рухацца па тэрыторыi Беларусi можна на аўтамабiлях. Птушак улiчваюць па знешнiм выглядзе цi па голасе. Камандзе неабходна ўлiчыць максiмальную колькасць вiдаў птушак з 6 гадзiн ранiцы да 15 гадзiн.

Больш падрабязную iнфармацыю аб чэмпiянаце можна знайсцi на сайце АПБ http://ptushki.org.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння грамадская арганiзацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" праводзiць чарговы, шосты, адкрыты чэмпiянат Беларусi па спартыўнай арнiталогii. Ужо традыцыйна штогод у iм удзельнiчаюць i "бёдуатчары" з краiн далёкага замежжа. Сёлета ў чэмпiянаце прымуць удзел арнiтолагi з Фiнляндыi, Швецыi i Вялiкабрытанii, паведамiў рэдакцыi спецыялiст па экалагiчнай адукацыi грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкiн.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика