Аляксандр БОЙКА: Адток з галiны сапраўдных прафесiяналаў дапусцiць нельга. 21.by

Аляксандр БОЙКА: Адток з галiны сапраўдных прафесiяналаў дапусцiць нельга

04.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2008/2009 навучальны год выдаўся для беларускай сiстэмы адукацыi даволi складаным i ў многiм вызначальным. У рэкордна кароткiя тэрмiны беларускай школе давялося пераходзiць на 11-гадовы тэрмiн навучання, якому папярэднiчаў сапраўдны мазгавы штурм...

 

— Мяркуем, што чарговае выпрабаванне мы з гонарам прайшлi перш за ўсё дзякуючы майстэрству нашых педагогаў, — расказаў у гутарцы з журналiстам "Звязды" старшыня Цэнтральнага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Аляксандр БОЙКА. — Аднак, прызнаюся, у галiновага прафсаюза былi апасеннi наконт магчымага масавага скарачэння настаўнiкаў у сувязi з пераходам школы на 11-годку i знiжэння ўзроўню iх заробкаў у сувязi са змяншэннем нагрузкi. Вас цiкавiць, наколькi яны спраўдзiлiся? На 1 кастрычнiка 2008 года колькасць педагагiчных работнiкаў ва ўсiх тыпах школ склала 136 тысяч 132 чалавекi, што на 3,5 працэнта нiжэй за аналагiчны паказчык на 1 кастрычнiка 2007 года. Тым не менш у няпростых умовах органы кiравання адукацыяй i прафсаюзныя камiтэты зрабiлi ўсё магчымае для захавання кадравага патэнцыялу галiны.

   

Хачу падкрэслiць, што апошнiя некалькi гадоў у галiне адукацыi практычна не назiралася рэальнага росту заробкаў, i даходы нашых работнiкаў не паспявалi за iнфляцыйнымi працэсамi. Так, сярэднямесячная заработная плата работнiкаў галiны ў першым паўгоддзi гэтага года склала 692,3 тысячы рублёў. Рост намiнальнай заработнай платы ў сёлетнiм чэрвенi ў параўнаннi з чэрвенем 2008 года склаў 114,1 працэнта, у той жа час рэальнай — толькi 100,6 працэнта. Па ўзроўнi аплаты працы работнiкаў сiстэма адукацыi працягвае займаць адно з апошнiх месцаў, мы апераджаем толькi сельскую гаспадарку i сiстэму сацыяльнай абароны. Сярод бюджэтных галiн яшчэ ў красавiку 2007 года адукацыя перамясцiлася з традыцыйнага чацвёртага месца, якое заняла цяпер галiна культуры i мастацтва, на пяты радок. Там мы i застаёмся па сёння нават пасля доўгачаканага студзеньскага павышэння заробкаў. Сiстэму адукацыi апераджаюць навука i навуковае абслугоўванне (1291,4 тыс. рублёў), фiзiчная культура i спорт (1234,8 тыс. рублёў), ахова здароўя (753,9 тыс. рублёў) i культура i мастацтва (715,7 тыс. рублёў).

Сёння ў парламенце вядзецца работа над Кодэксам аб адукацыi. Цэнтральны камiтэт Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi таксама актыўна ўключыўся ў яго абмеркаванне, i сумесныя кансультацыi паказалi, што заканадаўцы да нас прыслухоўваюцца. Таму, мяркуем, што нам удасца дабiцца ўключэння ў Кодэкс не толькi дзейных, але i новых нормаў, якiя павiнны палепшыць становiшча галiны. Патлумачу, што я маю на ўвазе. У Законе "Аб адукацыi Рэспублiкi Беларусь" прадэкларавана, што сярэднямесячная заработная плата педагогаў павiнна быць не меншай за заробкi ў прамысловасцi, а прафесарска-выкладчыцкага складу — перавышаць iх не менш чым у 1,5 раза. Аднак у рэчаiснасцi сярэднiя заробкi педагагiчных работнiкаў складаюць цяпер 73 працэнты ад сярэднiх заробкаў у прамысловасцi, а прафесарска-выкладчыцкага складу — 143,8 працэнта. Хацелася б удакладнiць гэту пазiцыю i ўвесцi нейкiя часовыя рамкi для дасягнення пастаўленай мэты, бо наперад мы дакладна не рухаемся, хутчэй, наадварот: у 2006 годзе заробкi педагогаў складалi 86,1 працэнта ад заробкаў у прамысловасцi, а сёння — 73 працэнты...

— Мне здаецца, што педагогi дашкольных устаноў могуць толькi пазайздросцiць школьным настаўнiкам. У школе заробкi ўсе ж такi больш высокiя, чым у дзiцячых садках. Да таго ж i працягласць водпускаў у настаўнiкаў не змянiлася...

— Сапраўды, заробкi педагогаў дашкольных устаноў не вытрымлiваюць анiякай крытыкi, як i заробкi педагогаў пазашкольных устаноў. Да таго ж i ў тых, i ў другiх былi скарочаны працоўныя водпускi, што дадаткова ўскладнiла сiтуацыю i справакавала адток квалiфiкаваных кадраў. Цяпер у дашкольных установах налiчваецца па краiне 1300 вакансiй: у дзiцячых садках катастрафiчна не хапае выхавальнiкаў i кухараў. I, на наш погляд, накiраванне на вакансii выхавальнiкаў маладых спецыялiстаў, якiя хоць i маюць педагагiчную адукацыю, аднак не профiльную (што ўжо назiраецца ў шэрагу рэгiёнаў), не зможа прывесцi да якаснага вырашэння кадравай праблемы. Пасля заканчэння тэрмiну адпрацоўкi па размеркаваннi маладыя спецыялiсты ўсё адно там не затрымаюцца, а будуць шукаць месца працы па сваiм профiлi. Я абсалютна ўпэўнены, што патрэбны дзяржаўны падыход у стварэннi рэальных стымулаў для прыходу, а, можа быць, i вяртання ў дашкольную адукацыю прафесiяналаў з вялiкай лiтары.

Прафсаюз працягвае настойваць на аднаўленнi працягласцi водпускаў шэрагу катэгорый работнiкаў галiны. Сёлета ў лютым цэнтральны камiтэт паўторна звярнуўся ва Урад з просьбай вярнуцца да разгляду гэтых пытанняў, прыводзячы аргументы па кожнай катэгорыi работнiкаў. Аднак, нягледзячы на тое, што наша пазiцыя знаходзiць паразуменне, вырашыць гэта пытанне пакуль удалося толькi ў дачыненнi да работнiкаў Нацыянальнага дзiцячага аздараўленчага лагера "Зубраня" ў кантэксце рэалiзацыi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 417.

Дзеля справядлiвасцi заўважу, што ў шэрагу рэгiёнаў усё ж такi ўдалося вырашыць пытанне дазволу на дадатковыя водпускi некаторым катэгорыям работнiкаў сiстэмы адукацыi. На Брэстчыне гэтыя пытаннi вырашаны на абласным узроўнi, вырашаны яны таксама ў Мiнску i Гродне. Але гэта, так бы мовiць, прамежкавыя, меры падтрыманыя, а праблему трэба вырашаць на ўзроўнi ўсёй краiны.

Да нашых дасягненняў я аднёс бы вырашэнне пытання з заменай выхавальнiкаў кiраўнiкамi дашкольных устаноў. З улiкам нашых прапаноў у пастанову Мiнiстэрства працы ад 21 студзеня 2000 года № 6 былi ўнесены змяненнi i дапаўненнi, пасля чаго з'явiлася магчымасць вызначаць кiраўнiкам дашкольных устаноў i iх намеснiкам даплаты за сумяшчэнне прафесiй (пасад), павелiчэнне аб'ёму работы, што выконваецца, цi выкананне абавязкаў работнiка, якi часова адсутнiчае, у памерах да адной тарыфнай стаўкi (акладу) супрацоўнiка, якога замяняюць, у залежнасцi ад аб'ёму работ.

— Аляксандр Аляксандравiч, наколькi мне вядома, узнiкалi праблемы i з прафесiйным пенсiйным страхаваннем работнiкаў галiны адукацыi...

— Ва ўмовах значных змяненняў заканадаўства па прафесiйным пенсiйным страхаваннi ЦК прафсаюза быў вымушаны звярнуць увагу Мiнiстэрства адукацыi на неадназначнасць трактовак новага заканадаўства i паняцця "выкладчыцкая дзейнасць" рознымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, пасля чаго ў вынiку ўзгодненай сумеснай працы сацыяльных партнёраў быў падрыхтаваны зварот мiнiстра адукацыi ў адрас Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, дзе тлумачылася наша пазiцыя на гэты конт. Перш за ўсё ўзнiкалi пытаннi з уключэннем у стаж працы ўсiх вiдаў педагагiчнай нагрузкi i методыкi вызначэння перыядаў працы ў класах з напаўняльнасцю не нiжэй як 80 працэнтаў. Прыемна канстатаваць, што мы змаглi дасягнуць з Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны поўнага ўзаемаразумення. Цяпер сумесна вырашаем пытаннi прафесiйнага пенсiйнага страхавання, якiя ўзнiкаюць пры адсутнасцi ў многiх установах адукацыi статусу юрыдычнай асобы. Гэта праблема асаблiва актуальная для дашкольных устаноў.

— Наколькi актуальнай застаецца для сiстэмы адукацыi праблема вытворчага траўматызму?

— Работа, якая праводзiцца прафсаюзам з наймальнiкамi, прыносiць свой плён. Летась вытворчы траўматызм знiзiўся на 15,2 працэнта. За першае паўгоддзе гэтага года адбылося 18 няшчасных выпадкаў, у тым лiку 6 цяжкiх, што таксама менш, чым у першым паўгоддзi 2008 года (28 i 7 выпадкаў адпаведна). Але не варта забываць, што за кожнай лiчбай стаяць жывыя людзi. На жаль, але прынцып прафiлактыкi вытворчага траўматызму часта натыкаецца на абыякавасць да жыцця чалавека, у тым лiку i да свайго, а таксама на некампетэнтнасць з боку некаторых кiраўнiкоў. Увага грамадскасцi i сродкаў масавай iнфармацыi цяпер прыкаваная да выпадкаў траўматызму выхаванцаў у дашкольных установах. Не заўсёды дзеяннi i педагагiчных работнiкаў, i кiраўнiкоў устаноў адукацыi адэкватныя сiтуацыi. Нярэдка iмкненне замаўчаць цi схаваць гэтыя факты прыводзяць да яшчэ больш сумных наступстваў. У параўнаннi з рэальнымi пытаннямi жыцця i здароўя як дзяцей, так i педагагiчных работнiкаў, усе iншыя, нават самыя глабальныя праблемы, падаюцца малазначнымi. Прадстаўнiкi прафсаюза ўваходзiлi ў склад усiх камiсiй па прыёмцы устаноў адукацыi да новага навучальнага года.

Напрыканцы мне б хацелася павiншаваць усю педагагiчную грамадскасць з пачаткам новага навучальнага года i пажадаць, каб работа прыносiла ўсiм толькi радасць i задавальненне. Наколькi паспяховым будзе новы навучальны год, цi апраўдае ён нашы надзеi, у многiм будзе залежаць не толькi ад знешнiх фактараў, але i ад таго, цi зможам мы з вамi разам — педагогi, менеджары адукацыi, прафсаюзны актыў — захаваць i памножыць лепшае з дасягнутага, увасобiць у жыццё нашы планы. Але пры гэтым мы нi ў якiм разе не павiнны ўпусцiць узаемаразуменне ў калектывах, без якога нашы агульныя перамогi будуць проста немагчымыя.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2008/2009 навучальны год выдаўся для беларускай сiстэмы адукацыi даволi складаным i ў многiм вызначальным. У рэкордна кароткiя тэрмiны беларускай школе давялося пераходзiць на 11-гадовы тэрмiн навучання, якому папярэднiчаў сапраўдны мазгавы штурм... — Мяркуем, што чарговае выпрабаванне мы з гонарам прайшлi перш за ўсё дзякуючы майстэрству нашых педагогаў, — расказаў у гутарцы з журналiстам "Звязды" старшыня Цэнтральнага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Аляксандр БОЙКА. — Аднак, прызнаюся, у галiновага прафсаюза былi апасеннi наконт магчымага масавага скарачэння настаўнiкаў у сувязi з пераходам школы на 11-годку i знiжэння ўзроўню iх заробкаў у сувязi са змяншэннем нагрузкi. Вас цiкавiць, наколькi яны спраўдзiлiся? На 1 кастрычнiка 2008 года колькасць педагагiчных работнiкаў ва ўсiх тыпах школ склала 136 тысяч 132 чалавекi, што на 3,5 працэнта нiжэй за аналагiчны паказчык на 1 кастрычнiка 2007 года. Тым не менш у няпростых умовах органы кiравання адукацыяй i прафсаюзныя камiтэты зрабiлi ўсё магчымае для захавання кадравага патэнцыялу галiны
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика