Каласы пад крылом арла. Беларускія шляхі Казахстана
08.09.2009
—
Новости Общества
|
Сярод стэпу доўга не сустракаецца ніводнай жывой душы. І раптам на 372-м кіламетры дарогі Астана — Петрапаўлаўск бачыш знаёмае слова: “Сябры”! Так называецца кавярня, якую адкрыў на шляху паміж абласнымі цэнтрамі Какшэтау і Петрапаўлаўск наш зямляк — Яўген Дашкевіч. Дакладней сказаць, гэты мужчына — ужо карэнны казахстанец. Яго бацькі прыехалі з Ляхавіцкага раёна на цаліну паўстагоддзя таму, ды так і засталіся ў Сярэдняй Азіі. Нашы суайчыннікі трапляюцца ў былой жытніцы СССР на кожным кроку. Але сёння яны грамадзяне незалежнай дзяржавы. Як ім жывецца ўдалечыні ад радзімы? Што сёння яднае Казахстан з Беларуссю і якім вопытам нам варта падзяліцца адзін з адным? Пасольства Казахстана арганізавала падарожжа карэспандэнта “НГ” ад цэнтра дзяржавы Астана каласы, што ў перакладзе значыць літаральна горад Сталіца, да памежжа з Расіяй, дзе пад крыламі арла — гаспадара стэпу, выяўленага на сцягу краіны, спее калоссе пшаніцы. Таго самага цвёрдага гатунку, які Беларусь экспартуе з постсавецкай рэспублікі. Казахам можаш ты не быць... “У нашай краіне жывуць у міры і згодзе людзі больш як 120 нацыянальнасцей. Дзякуючы мудрай палітыцы прэзідэнта Нурсултана Абішавіча Назарбаева ў Казахстане ўсе грамадзяне роўныя паміж сабой, не зважаючы на мову, расу”, — прыкладна такой дзяжурнай фразай пачынаецца выступленне на публіцы кожнага дзяржаўнага чыноўніка. Гэта добры тон — падкрэсліваць, што жыхары Казахстана складаюць адну нацыю, без розніцы паходжання. Тут нават амаль забыта слова казах: правільна, паліткарэктна гаварыць “казахстанец”. Англійская піраміда ў японскім садзе “Магчыма, беларусы недастаткова добра ўяўляюць, што такое сучасны Казахстан. Не здзіўлюся, калі хтосьці ставіць нашу краіну ў адзін рад з такімі сугучнымі па назве дзяржавамі, як Афганістан, Пакістан”, — пасол Казахстана ў Беларусі Анатолій Смірноў нездарма выказваў такую засцярогу. Што мы ведаем пра колішнюю брацкую рэспубліку? Што калі ёй кіраваў Брэжнеў, там пачалося асваенне цаліны? Што там жа знаходзіцца Байканур? А той, хто чуў пра новую сталіцу Астану, думае, што яна пабудавана ў чыстым стэпе... Але гэта не зусім так. Юрта міру Параўнальна нядаўна казахі былі вандроўным народам. У далёкім мінулым іх продкі і родзічы скіфы, гуны, печанегі сваімі нападамі не давалі спакою паўднёвым землям Беларусі. Цяпер казахстанская нацыя ва ўсім арыентуецца на Еўропу. Як запэўнівае Кадыр Касабулатаў, саветнік пасольства Казахстана, казахі сярод усіх мусульман заўсёды вылучаліся сваёй стрыманасцю: мясцовыя жанчыны ў мінулым нават не насілі чадры! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод стэпу доўга не сустракаецца ніводнай жывой душы. І раптам на 372-м кіламетры дарогі Астана — Петрапаўлаўск бачыш знаёмае слова: “Сябры”! Так называецца кавярня, якую адкрыў на шляху паміж абласнымі цэнтрамі Какшэтау і Петрапаўлаўск наш зямляк — Яўген Дашкевіч. Дакладней сказаць, гэты мужчына — ужо карэнны казахстанец. Яго бацькі прыехалі з Ляхавіцкага раёна на цаліну паўстагоддзя таму, ды так і засталіся ў Сярэдняй Азіі. Нашы суайчыннікі трапляюцца ў былой жытніцы СССР на кожным кроку. Але сёння яны грамадзяне незалежнай дзяржавы. Як ім жывецца ўдалечыні ад радзімы? Што сёння яднае Казахстан з Беларуссю і якім вопытам нам варта падзяліцца адзін з адным? Пасольства Казахстана арганізавала падарожжа карэспандэнта “НГ” ад цэнтра дзяржавы Астана каласы, што ў перакладзе значыць літаральна горад Сталіца, да памежжа з Расіяй, дзе пад крыламі арла — гаспадара стэпу, выяўленага на сцягу краіны, спее калоссе пшаніцы. Таго самага цвёрдага гатунку, які Беларусь экспартуе з постсавецкай рэспублікі.
|
|