Як вучыцца на камп’ютары ва ўніверсітэце і чым сэрвіс адрозніваецца ад сервіза? Нягледзячы на цыкл павучальных лекцый Віктара Іўчанкава, якія выходзяць штосуботы ў “Народнай газеце”, паміж рэдакцыйнымі стыльрэдактарамі, карэктарамі і журналістамі вядуцца гарачыя дыскусіі ў сувязі з датай 1 верасня 2010 года, калі пачне дзейнічаць Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Гэта не жарт: год застаўся, каб перавучыцца паводле новых правілаў! Ці паспеем, ці здолеем?
І прафесар Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ, і Аляксандр Лукашанец, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы НАН, за год да моманту “ікс” супакойваюць: адбудзецца не кардынальная рэформа, а ўсяго толькі ўдакладненне правапісу. Правапіс не мяняецца, ён толькі ўдакладняецца, паляпшаецца!
— Адзіная ў гісторыі нашай мовы рэформа адбылася ў 1933 годзе, — тлумачыць Аляксандр Аляксандравіч. — Затым правапіс удакладняўся ў 1959 годзе — гэтай рэдакцыяй мы карыстаемся вось ужо роўна паўстагоддзя. Новая ж рэдакцыя з’явілася невыпадкова. У беларускім правапісе спалучаюцца марфалагічны і фанетычны прынцыпы. Фанетычны прынцып стварае спецыфіку нашай пісьмовай мовы ў параўнанні з рускай. Многія словы мы пішам так, як вымаўляем. За паўстагоддзя з’явіліся новыя словы, асабліва гэта тычыцца інтэрнацыянальнай лексікі. Як іх пісаць? Тое ж слова, якое абазначае сусветнае павуцінне? Адказ упершыню з’явіўся ў новай рэдакцыі правілаў — інтэрнэт. Аднак галоўнае: захоўваецца пераемнасць паміж дзвюма рэдакцыямі правапісу. Адрозненні не кідаюцца ў вочы, яны тычацца прыватных момантаў — слоў спецыфічных, прафесійнай лексікі, не агульнага ладу арфаграфіі.
Паводле слоў спадара Лукашанца, новы правапіс:
а) набліжае пісьмовую мову да сучаснай моўнай практыкі (іначай кажучы, робіцца бліжэй да народа);
б) змяншаецца колькасць выключэнняў (ужо не трэба будзе ламаць галаву, напрыклад, чаму ў першым складзе перад націскам пішацца “дзесяты”, а не “дзясяты”, як павінна быць зараз і як будзе);
в) ліквідуецца разнабой, што ўзнік на працягу 90-х гадоў у выніку выкарыстання асобнымі СМІ правапісу Тарашкевіча.
Дарэчы, правапіс Тарашкевіча, які дзейнічаў да 1933 года, Аляксандр Аляксандравіч прапанаваў успрымаць як нацыянальную спадчыну: “Тэксты, напісаныя да 1933 года, трэба захоўваць і зберагаць, але сёння належыць карыстацца агульнапрынятай арфаграфіяй, зацверджанай на ўзроўні дзяржаўнага закона. Калі пісьмовая мова стане стабільнай — павялічыцца і яе прэстыж у грамадстве. Зрэшты, і цяпер, хаця беларуская мова мае другараднае значэнне ў грамадстве, яна пашыраецца ў духоўнай сферы (набажэнствы як у касцёлах, так і — усё больш — у цэрквах), у Інтэрнэце.
Віктар Іўчанкаў мяркуе, што цяжкасці з засваеннем новых нормаў не ўзнікнуць: “У правапіс унесена ўсяго каля 20 змен”.
Па-першае, ліквідаваны выключэнні з “залатога” беларускага правіла акання. Адгэтуль калі на “о” не падае націск, яно пішацца як “а”: было Токіо, стала Токіа.
Па-другое, “у” пасля галоснай пераходзіць у “ў” не толькі ў беларускіх, але і ў іншамоўных словах: раней пісалі “ва універсітэце”, будзе — “ва ўніверсітэце”. Выключэнне, аднак, усё ж зроблена: для лацінскіх слоў, якія заканчваюцца на -ус і -ум: радыус, прэзідыум.
Па-трэцяе, у канцоўках слоў на -эль і -эр “э” перайшло ў “а” паводле народнага вымаўлення: камп’ютэр змяніў аблічча на камп’ютар, а замест шніцэля трэба есці шніцаль.
Па-чацвёртае, многія словы, у якіх вымаўляецца “э”, атрымалі і на пісьме законнае “э”: сэрвіс (а сервіз застаўся на сваім месцы).
Гэта асноўныя змены, якія не так і цяжка запомніць. Школьнікам напружвацца ўвогуле не давядзецца, супакойвае вучняў, бацькоў і настаўнікаў Ірына Булаўкіна, вядучы інспектар упраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі: “Ужо выдадзены дапаможнік для пятага класа, па якім настаўнікі пачынаюць вывучаць разам з дзецьмі азы новага правапісу. А к 2010/2011 навучальнаму году ўсе школы будуць забяспечаны новымі падручнікамі, выдадзенымі паводле рэдакцыі арфаграфіі, якая пачне дзейнічаць акурат у наступны Дзень ведаў”.
У Інстытуце мовы і літаратуры таксама не сядзяць склаўшы рукі. Аляксандр Лукашанец усцешыў навіной: рыхтуюцца новыя арфаграфічныя слоўнікі. Мовазнавец таксама параіў не карыстацца літаратурай, выдадзенай без грыфа Акадэміі навук і Міністэрства адукацыі: “У гэтых выданнях могуць быць памылковыя інтэрпрэтацыі правілаў правапісу. Таму дачакайцеся афіцыйна выдадзеных кніг”. Даведнікі маюць з’явіцца ўжо летам 2010 года.
Я - ЧИТАТЕЛЬ "НГ"
Роза КАМАЛОВА, жительница Логойска:
— Выписываю “Народную газету” всего полгода. А до этого, когда жила за пределами Беларуси, приезжала сюда в отпуск и несколько раз покупала ваше издание. Вид тогда у газеты был бедненький, да и не все напечатанное удовлетворяло. Было это в конце девяностых годов. И хотя тогда газета была вылупившимся в трудное время “птенцом”, все равно хотелось находить в ней что-то серьезное, утешительное, внушающее надежду. Ведь развал СССР на большинство людей повлиял губительно...
После возвращения в Беларусь снова взяла газету в руки, и она сразу пришлась мне по душе. Солидный вид, страницы насыщены серьезными темами о внешней и внутренней политике, событиями из повседневной жизни, есть советы юристов и медиков, садоводов и кулинаров. Найдут много полезного для себя охотники и рыболовы, многодетные мамы, школьники, водители и пешеходы.
Но больше всего мне нравится, что в “НГ” есть “Союзное вече”. Это своеобразный информационный мост между Беларусью и Россией. И это прекрасно, ведь разорвать связь народов никому не удастся: наши родственники живут в России, а россияне у нас, и нам небезразличны их судьбы.
Многое из того, что публикуется на страницах “Народной”, надолго запоминается. Сколько, например, нового узнали читатели из выпуска, посвященного событиям “Славянского базара в Витебске”. Приятно, что и международная информация, которая публикуется на страницах газеты, носит не только познавательный, но и миролюбивый характер. Я ни разу не пожалела, что выписала именно эту газету. Буду делать это и впредь.