Калі стварыўся свет. Іудзеі адзначаюць новы, 5770 год. 21.by

Калі стварыўся свет. Іудзеі адзначаюць новы, 5770 год

17.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18.09.2009

Яўрэйскае свята Рош-а-Шана адзначаецца ў гонар стварэння свету, яно сімвалізуе пачатак новага года і заканчэнне года мінулага. Існуе паданне, што ў дні Рош-а-Шана Усявышні адзначае ў кнізе Жыцця, які лёс чакае ў наступаючым годзе кожнага чалавека: “...каму жыць, а каму памерці, каго чакае спакой, а каго хваляванні, каму наканаваны дабрабыт, а каму — турботы, каму — беднасць, а каму — багацце”. Шчырая вера ў тое, што Бог жадае ўсім дабра і дабрабыту, ператварае гэты дзень у сапраўднае свята. У гэты час яўрэям прадпісана прааналізаваць свае ўчынкі за ўвесь мінулы год і падрыхтавацца да года наступнага. Паўсюль гучаць гукі шафара (авечага рога), лічыцца, што сваімі гукамі ён заклікае ўсіх: “Прачніцеся, тыя, хто дрэмле, хто траціць адведзеныя гады дарэмна. Загляніце ў душы свае і добрымі зрабіце справы вашы”. У гэты дзень дораць адзін аднаму падарункі, пасылаюць віншаванні тым, хто далёка. Сям’я збіраецца за сталом, які ўпрыгожваюць традыцыйныя святочныя стравы. Амаль усюды у гэты дзень на стале стаяць рыба — сімвал урадлівасці, галава (авечая або рыбная) — каб быць у галаве, а не ў хвасце, морква кружочкамі — яна па форме і колеры нагадвае залатыя манеты, круглая салодкая хала (ляпёшка) з разынкамі — каб год быў шчодрым і здаровым, садавіна і гародніна — знак надзеі на добры ўраджай, яблыкі і мёд — кавалачак яблыка, абмакнуты ў мёд, з’ядаюць у пачатку трапезы — каб год быў салодкім і шчаслівым.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яўрэйскае свята Рош-а-Шана адзначаецца ў гонар стварэння свету, яно сімвалізуе пачатак новага года і заканчэнне года мінулага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика