Буйное махлярства на еBау. 21.by

Буйное махлярства на еBау

23.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Аль-Каеда" апублiкавала чарговы вiдэазварот да ЗША

Мiжнародная тэрарыстычная сетка "Аль-Каеда" выпусцiла чарговы вiдэазапiс аднаго з лiдараў арганiзацыi Аймана аль-Завахiры са зваротам да ЗША.

У сваiм вiдэазвароце аль-Завахiры крытыкуе палiтыку Вашынгтона, вiнавацiць амерыканскага прэзiдэнта Барака Абаму ў крывадушнасцi, а таксама праказвае ЗША хуткае знiшчэнне ад рук мусульман усяго свету. На вiдэа, акрамя аль-Завахiры, прысутнiчае вайсковец з ЗША Боув Бергдаль, захоплены талiбамi ў Афганiстане 30 чэрвеня 2009 года, а таксама абвiнавачаны ў дзяржаўнай здрадзе амерыканскi прапагандыст "Аль-Каеды" Адам Гадан, таксама вядомы як "амерыканец Азам"

Акрамя таго, 14 верасня з аўдыёзваротам выступiў лiдар "Аль-Каеды" Усама бiн Ладэн. На тым аўдыёзапiсе "тэрарыст нумар адзiн" назваў падтрымку Ізраiля з боку Вашынгтона асноўнай прычынай канфлiкту "Аль-Каеды" з ЗША, а таксама параiў амерыканцам спынiць баявыя дзеяннi ў Афганiстане.

У Севастопалi ўведзены рэжым надзвычайнага становiшча

Мэр Севастопаля Сяргей Кунiцын абвясцiў аб увядзеннi рэжыму надзвычайнага становiшча на тэрыторыi горада з-за катастрафiчнай сiтуацыi ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркi.

Севастопаль не гатовы да зiмы, тарыфы на паслугi ЖКГ не пакрываюць выдаткаў камунальных прадпрыемстваў, iх супрацоўнiкi тры месяцы не атрымлiваюць зарплату. Пры гэтым гарадская рада ўжо два гады катэгарычна адмаўляецца павышаць тарыфы. Паводле слоў Кунiцына, гэта прывяло да таго, што паступленнi ад прадпрыемстваў i насельнiцтва пакрываюць толькi 26 % выдаткаў. "Севцеплакамунэнэрг" i "Водаканал" фактычна абанкруцiлiся, iм няма чым плацiць за энерганосьбiты. Ва ўмовах НС мэр мае права павышаць тарыфы на паслугi ЖКГ самастойна, без рашэння гарадской рады. Днём раней мэр Севастопаля абвясцiў, што тарыфы на цяпло i ваду для Чарнаморскага флоту Расii i прадпрыемстваў горада з кастрычнiка вырастуць утрая.

Буйное махлярства на еBау

У Вялiкабрытанii пачаўся суд па факце выкрыцця найбуйнейшай у гiсторыi iнтэрнэт-аўкцыёну еBау схемы махлярства.

Па звестках следства, мiжнародная група ашуканцаў гандлявала праз еBау падробленымi клюшкамi для гольфа, адзеннем i аксэсуарамi. На прадукцыю, зробленую ў Кiтаi, вешалiся цэтлiкi вядомых марак або ляпiлiся этыкеткi з падобнымi эмблемамi. Група дзейнiчала з сярэдзiны 2003 года да пачатку 2008-га. За гэты час былi прададзеныя тавары на мiльёны фунтаў стэрлiнгаў. Удзельнiкi злачыннай супольнасцi былi выяўленыя ў Вялiкабрытанii, Тайландзе, Аўстралii, Германii, Сiнгапуры, ЗША, Ганконгу i Кiтаi.

Дэпутаты Рады зламалi спiкеру мiкрафон

Спiкер Вярхоўнай Рады Уладзiмiр Лiтвiн 22 верасня быў вымушаны зачынiць вячэрняе пасяджэнне пасля таго, як дэпутаты ад Партыi рэгiёнаў пашкодзiлi яго мiкрафон.

Пры гэтым Лiтвiн скардзiўся, што рэгiяналы пагражалi яму. Паплечнiкi Вiктара Януковiча залезлi ў прэзiдыум i абступiлi Лiтвiна для таго, каб не дапусцiць галасаваннi шляхам падняцця рук. Дэпутатаў ад Партыi рэгiёнаў такi варыянт не задавальняў, бо ў зале было занадта мала iх прыхiльнiкаў. Спiкер жа, па iх меркаваннi, збiраўся пазбавiць iх магчымасцi прагаласаваць чужымi карткамi. Мiж тым, Лiтвiн планаваў паставiць на галасаванне праект закона аб павышэннi мiнiмальнай зарплаты i пенсii. Патрабуючы станоўчага рашэння Рады па гэтым пытаннi, рэгiяналы блакавалi Раду тры тыднi.

"Лекi" ад свiнога грыпу

У Екацярынбургу ашуканцы прыдумалi новы спосаб "зарабiць" на страху людзей перад свiным грыпам.

Невядомыя жулiкi разаслалi квiтанцыi аб аплаце за нiбы праведзеную санiтарную апрацоўку дамоў ад небяспечнага вiруса. У квiтанцыях, аддрукаваных на дрэннай паперы, прапаноўвалася пералiчыць камерцыйнай фiрме па 360 рублёў за "арашэнне" пад'ездаў, якое абаронiць ад вiруса А/H1N1. Аднак нiякiх работ нi ў адным з дамоў не праводзiлася. У мясцовым аддзяленнi Распажыўнагляду падобны спосаб барацьбы са свiным грыпам выклiкаў моцнае здзiўленне, а самiм iнцыдэнтам зацiкавiлася мiлiцыя. Гэта ўжо не першы выпадак, калi жулiкi спрабуюць "узяць на ўзбраенне" свiны грып. У пачатку верасня аферысты пракруцiлi акцыю ў Петразаводску. Зламыснiкi хадзiлi па дамах i прапаноўвалi купiць вакцыну ад вiруса А/H1N1, хоць падобнага прэпарата яшчэ не iснуе ў прыродзе.

Тлушч могуць зрабiць грудзьмi?

Новы метад па павелiчэннi грудзей зусiм хутка будзе ўкаранёны ў ЗША i Вялiкабрытанii. Матэрыялам для жаночага хараства стане тлушч з жывата i сцёгнаў.

Такiм чынам, хiрургi прапаноўваюць пацыентам забiць двух зайцаў адразу: пазбавiцца ад лiшняга тлушчу i павялiчыць аб'ём грудзей. Новая методыка дазваляе пазбегнуць праблем з дэфармацыяй пратэза i яго празмернай цвёрдасцi. Акрамя таго, гэтая тэхналогiя забяспечвае больш натуральны эфект, таму што дазваляе хiрургам лепш мадэляваць грудзi, растлумачылi навукоўцы. У апошнiя некалькi гадоў хiрургi правялi мноства эксперыментальных аперацый, iх эфект значна больш працяглы, што выключае паўторнае хiрургiчнае ўмяшанне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вялiкабрытанii пачаўся суд па факце выкрыцця найбуйнейшай у гiсторыi iнтэрнэт-аўкцыёну еBау схемы махлярства. Па звестках следства, мiжнародная група ашуканцаў гандлявала праз еBау падробленымi клюшкамi для гольфа, адзеннем i аксэсуарамi. На прадукцыю, зробленую ў Кiтаi, вешалiся цэтлiкi вядомых марак або ляпiлiся этыкеткi з падобнымi эмблемамi. Група дзейнiчала з сярэдзiны 2003 года да пачатку 2008-га. За гэты час былi прададзеныя тавары на мiльёны фунтаў стэрлiнгаў. Удзельнiкi злачыннай супольнасцi былi выяўленыя ў Вялiкабрытанii, Тайландзе, Аўстралii, Германii, Сiнгапуры, ЗША, Ганконгу i Кiтаi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика