Беларуска-венесуэльскае ўзаемадапаўненне. 21.by

Беларуска-венесуэльскае ўзаемадапаўненне

24.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Блiзкае далёкае замежжа

Энерганосьбiты ды какава на тэхнiку i харчаванне

Венесуэла перадае беларускаму боку дадатковыя свiдравiны. "Паводле нашых падлiкаў, гэта павысiць налета здабычу нафты ў чатыры разы", — паведамiў журналiстам пасол Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла Амерыка Дзiяс Нуньес. "Акрамя таго, Венесуэла дала магчымасць Беларусi займацца здабычай газу на вельмi перспектыўных радовiшчах, — дадаў дыпламат. — Усе гэтыя дзеяннi ўпiсваюцца ў рамкi нашага бачання супрацоўнiцтва з Беларуссю. Мы вызначаем нашы адносiны як узаемадапаўняльныя". Ён адзначыў, што Венесуэле неабходна перайсцi ад аграрнай вытворчасцi да iндустрыяльнай. Беларусь мае патрэбу ў энерганосьбiтах, ёй таксама неабходна прадаваць сваю прадукцыю, гэта краiна-экспарцёр. "Са свайго боку мы выдзяляем Беларусi радовiшчы нафты i газу. Ствараюцца сумесныя прадпрыемствы па зборцы трактароў i iншай тэхнiкi. Мы пастаўляем на беларускi рынак каву, а ў перспектыве будзем пастаўляць какаву i, магчыма, нейкiя паўфабрыкаты. Дарэчы, гэта самая лепшая ў свеце какава, — не без гонару зазначыў пасол. — Гэта прызнана нават швейцарцамi. Так што вы зможаце палепшыць свой рацыён за кошт шакаладу". Кiраўнiк дыпмiсii нагадаў таксама пра тое, што Венесуэла закупляе ў Беларусi сухое малако i iншыя прадукты харчавання ў дастаткова вялiкай колькасцi.

Двухбаковыя адносiны не абмяжоўваюцца выключна эканамiчным супрацоўнiцтвам. Заключаныя пагадненнi аб супрацоўнiцтве ў навукова-даследчай сферы. "I размова тут не iдзе аб ваенных пагадненнях, — паспяшаўся засцерагчы журналiстаў ад здагадак пасол. Мы не закупляем у Беларусi ўзбраенне".

Бясплатныя ўрокi iспанскай... Вы, вiдаць, думаеце, што ў казцы? Але ж не, у Лацiнаамерыканскiм культурным цэнтры iмя Сiмона Балiвара ў Мiнску па вулiцы Пулiхава,31. Апроч iспанскай мовы, беларусы змогуць авалодаць i адмысловым танцавальным майстэрствам. Культурны цэнтр прапануе заняткi па лацiнаамерыканскiх нацыянальных танцах. Колькасць месцаў, зразумела, абмежаваная, таму варта загадзя запiсвацца. Аматарам лацiнаамерыканскай культуры таксама будуць дэманстраваць венесуэльскае кiно, з 1 кастрычнiка пачнуцца штотыднёвыя паказы — паведамiў дырэктар цэнтра Херарда Эстрада. А 25 кастрычнiка ў Беларусi ўпершыню выступiць Венесуэльскi тэатр (у рамках мiжнароднага фестывалю "Панарама").

Днямi пасол асабiста сустрэўся з венесуэльскай прыгажуняй, якая будзе прадстаўнiцай сваёй радзiмы на конкурсе "Iнтэркантыненталь-2009" у Мiнску. Ён лiчыць, што ў зямлячкi вельмi высокiя шанцы на перамогу, "хоць на конкурсе шмат прыгожых дзяўчат — i беларуска, i полька". Аднак, натуральна, гэта пытанне ў кампетэнцыi журы конкурсу i гледачоў. "Прыгажосць, як грыб — яе нельга схаваць. Ва ўладзе гледачоў вырашыць, аднак мы лiчым, што венесуэльская ўдзельнiца — вельмi прыгожая, вельмi разумная i годна прадстаўляе жаночую палову. Мы абавязкова пойдзем на конкурс, каб падтрымаць яе ў гэты дзень", — заявiў дыпламат.

Адказваючы на пытаннi журналiстаў пра венесуэльскiя крэдыты Беларусi, кiраўнiк дыпмiсii запэўнiў:

— Венесуэла заўжды гатова дапамагаць братняму народу Беларусi. Ва ўмовах крызiсу церпiць найперш не ўрад, а народ. Венесуэла дапамагала i гатова дапамагаць фiнансава Беларусi.

А ў дачыненнi да абхаза-асецiнскага пытання (дарэчы, Венесуэла прызнала незалежнасць дзвюх каўказскiх рэспублiк) выказаўся так:

— Кожная дзяржава мае суверэннае права прызнаваць або не прызнаваць суверэннасць iншых краiн, не ўплываючы на меркаванне iншых.

Зоя ВАРАНЦОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Энерганосьбiты ды какава на тэхнiку i харчаванне Венесуэла перадае беларускаму боку дадатковыя свiдравiны. "Паводле нашых падлiкаў, гэта павысiць налета здабычу нафты ў чатыры разы", — паведамiў журналiстам пасол Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла Амерыка Дзiяс Нуньес. "Акрамя таго, Венесуэла дала магчымасць Беларусi займацца здабычай газу на вельмi перспектыўных радовiшчах, — дадаў дыпламат. — Усе гэтыя дзеяннi ўпiсваюцца ў рамкi нашага бачання супрацоўнiцтва з Беларуссю. Мы вызначаем нашы адносiны як узаемадапаўняльныя".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика