У Нiдэрландах сутыкнулiся тры цягнiкi. 21.by

У Нiдэрландах сутыкнулiся тры цягнiкi

25.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пуцiн i Берлусконi купяць востраў?

Прэм'ер-мiнiстры Расii i Італii Уладзiмiр Пуцiн i Сiльвiа Берлусконi вырашылi сумесна купiць востраў, сцвярджае брытанская газета Thе Dаilу Tеlеgrарh са спасылкай на крынiцу ў Маскве.

Дэталi магчымай куплi Tеlеgrарh не ўдакладняе, аднак, паводле меркавання выдання, сам факт планаў на сумесную куплю зямлi iлюструе моцныя адносiны памiж расiйскiм i iтальянскiм прэм'ерамi. Раней Берлусконi неаднаразова падтрымлiваў Расiю ў планах на будаўнiцтва газаправодаў у Еўропу i абяцаў пасадзейнiчаць адмене вiзавага рэжыму памiж РФ i ЕС. У лiпенi 2009 года iтальянская газета L'Еsрrеssо апублiкавала гутарку Берлусконi з дзяўчынай з эскорт-службы, у якой ён называў адзiн з ложкаў у сваёй рэзiдэнцыi "пуцiнскiм". Па адной з версiй, гэты ложак яму падарыў расiйскi прэм'ер, аднак у прэс-службе Пуцiна гэтую iнфармацыю аспрэчылi.

У Нiдэрландах сутыкнулiся тры цягнiкi

У Нiдэрландах адбылася аварыя з удзелам трох цягнiкоў.

Сутыкненне двух таварных цягнiкоў адбылося на ўчастку чыгункi побач з горадам Барэндрэхт, што непадалёк ад Ратэрдама. Пасля ў адзiн з аварыйных саставаў урэзаўся пасажырскi цягнiк, якi рухаўся з Амстэрдама ў Брусэль. У вынiку аварыi машынiст аднаго з таварных цягнiкоў загiнуў, нiхто з прыблiзна 150 пасажыраў апошняга цягнiка не пацярпеў.

Навукоўцы пералiчаць чарвякоў

Брытанскiя навукоўцы прыступiлi да маштабнага перапiсу шатландскiх чарвякоў. Мэта даследавання — вызначэнне ўздзеяння глабальнага пацяплення на папуляцыю гэтых iстот.

У рамках працы навукоўцы наведаюць больш за 100 фермаў на ўсёй тэрыторыi Шатландыi. На кожнай ферме навукоўцы будуць браць узоры i падлiчваць колькасць чарвякоў. Затым сабраныя звесткi будуць экстрапалiраваныя, каб вызначыць, колькi ўсяго чарвякоў насяляе цяпер гэты рэгiён Вялiкабрытанii. Па словах даследчыкаў, iх праца мае важнае прыкладное значэнне. Так, чарвякi дзеляцца на дзве асноўныя катэгорыi: адны аддаюць перавагу рыць гарызантальна, а другiя — вертыкальна. У вынiку, утвараецца сiстэма каналаў, якую раслiны выкарыстаюць для атрымання вiльгацi i кiслароду. Такiм чынам, колькасць чарвякоў адбiваецца на якасцi земляробства.

Чэмпiянат на лепшую грымасу

У мястэчку Эгрэмонт, размешчаным у брытанскiм графстве Камбрыя, прайшоў чэмпiянат, удзельнiкi якога павiнны былi састроiць як мага больш выразную грымасу падчас паглынання кiслых яблыкаў. Гэты турнiр праходзiць штогод у днi правядзення традыцыйнага яблычнага кiрмашу.

Пераможцам чэмпiянату 62-гадовы мясцовы жыхар Гордан Блэклок, якi бярэ ўдзел у конкурсе больш за дзесяць гадоў. Аналагiчныя спаборнiцтвы адбылiся таксама сярод жанчын i дзяцей.

Баварац выйграў 32 мiльёны еўра

Жыхар Баварыi стаў уладальнiкам джэкпота ў суме 31,7 мiльёна еўра.

Сарваны жыхаром Баварыi выйгрыш стаў другiм па велiчынi ў 50-гадовай гiсторыi дзяржаўнай латарэi Германii. Рэкардсменам на сёння з'яўляецца жыхар зямлi Паўночны Рэйн-Вестфалiя, у 2006 годзе, якi выйграў 37,7 мiльёна еўра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нiдэрландах адбылася аварыя з удзелам трох цягнiкоў. Сутыкненне двух таварных цягнiкоў адбылося на ўчастку чыгункi побач з горадам Барэндрэхт, што непадалёк ад Ратэрдама. Пасля ў адзiн з аварыйных саставаў урэзаўся пасажырскi цягнiк, якi рухаўся з Амстэрдама ў Брусэль. У вынiку аварыi машынiст аднаго з таварных цягнiкоў загiнуў, нiхто з прыблiзна 150 пасажыраў апошняга цягнiка не пацярпеў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика