Войскi распачалi актыўнае вядзенне вучэбна-баявых дзеянняў. 21.by

Войскi распачалi актыўнае вядзенне вучэбна-баявых дзеянняў

28.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 верасня на ўсiх палiгонах Рэспублiкi Беларусь, задзейнiчаных у вучэннi, войскi РГВ (с) пачалi актыўнае вядзенне вучэбна-баявых дзеянняў.

На 230 агульнавайсковым палiгоне (Абуз-Лясноўскi) злучэннi i вайсковыя часцi Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi сумесна рэалiзоўваюць комплекс практычных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да абарончага бою, ажыццяўляюць маскiроўку пазiцый. Узбраенне i ваенная тэхнiка рыхтуюцца да баявога прымянення.

На 174 вучэбным палiгоне ВПС i войскаў ППА падраздзяленнi 115 i 62 зенiтных ракетных брыгад пачалi выкананне практычных задач па адбiццi авiяцыйных удараў, ажыццяўляецца баявая стральба зенiтна-ракетнай батарэi "АСА". Адначасова з вядзеннем супрацьпаветранага бою практычна адпрацоўваюцца мерапрыемствы барацьбы з паветраным дэсантам i дыверсiйна-разведвальнымi групамi. У вырашэннi гэтых задач ажыццяўляецца цеснае ўзаемадзеянне з воiнскiмi часцямi сухапутных войскаў i падраздзяленнямi сiлаў спецыяльных аперацый. Мотастралковы батальён 50 асобнай механiзаванай брыгады ва ўзаемадзеяннi з ротай сiлаў спецыяльных аперацый выконвае задачу супрацьдэсантнага рэзерву.

На Брэсцкiм палiгоне падраздзяленнi 38 асобнай мабiльнай брыгады ажыццяўляюць вядзенне разведвальна-баявых дзеянняў, а таксама барацьбу з дыверсiйна-разведвальнымi групамi.

Расiйскiя i беларускiя экiпажы баявых самалётаў, якiя паспяхова выканалi напярэдаднi практыкаваннi па прыцэльным бомбакiданнi, адпрацоўваюць пытаннi ўзаемадзеяння па авiяцыйнай падтрымцы сухапутных войскаў i прымаюць удзел у сумесным баявым дзяжурстве па ахове паветранай прасторы.

Паведамленне аб’яднанага прэс-цэнтра вучэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 верасня на ўсiх палiгонах Рэспублiкi Беларусь, задзейнiчаных у вучэннi, войскi РГВ (с) пачалi актыўнае вядзенне вучэбна-баявых дзеянняў. На 230 агульнавайсковым палiгоне (Абуз-Лясноўскi) злучэннi i вайсковыя часцi Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi сумесна рэалiзоўваюць комплекс практычных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да абарончага бою, ажыццяўляюць маскiроўку пазiцый. Узбраенне i ваенная тэхнiка рыхтуюцца да баявога прымянення.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика