Пуцiн паабяцаў стабiльнасць курсу рубля. 21.by

Пуцiн паабяцаў стабiльнасць курсу рубля

29.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расiйскiя ўлады здольныя абаранiць ад узрушэнняў фiнансавую сiстэму краiны i не дапусцiць рэзкага знiжэння рубля, заявiў у аўторак прэм'ер-мiнiстр РФ Уладзiмiр Пуцiн, выступаючы на iнвестыцыйным форуме ВТБ Капiтал "Расiя клiча".

Таксама прэм'ер паведамiў, што будзе захаваная манаполiя на рэалiзацыю прыроднага газу на знешнiм рынку. "Вядома, не на ўсё астатняе жыццё, але на найблiжэйшую сярэднетэрмiновую перспектыву дакладна", — адзначыў Пуцiн. Знiжэнне ВУП па вынiках 2009 года можа скласцi каля 8 % або нават менш, паведамiў кiраўнiк урада. Таксама не забыўся прэм'ер i пра папулярную тэму — павышэнне пенсiй. Рост пенсiй у Расii забяспечыць дадатковы ўнутраны попыт на суму каля 1 трлн рублёў (звыш 30 млрд долараў), заявiў ён.

"Расiя, мабыць, адзiная краiна ў свеце, якая ва ўмовах глабальных эканамiчных цяжкасцяў рашылася на маштабную пенсiйную рэформу. У канцы гэтага года, з 1 снежня, у нас будзе ў чарговы раз павышаная на 30 % базавая частка пенсii, а ў наступным годзе рост пенсii ў сярэднiм за год складзе беспрэцэдэнтную для Расii лiчбу — 46 %", — сказаў Пуцiн.

Прэм'ер-мiнiстр РФ таксама лiчыць дачасным згортванне антыкрызiсных праграм i лiчыць актуальнай падтрымку галiн, у якiх паўсталi сур'ёзныя праблемы.

Абвешчаныя тэрмiны рэгiстрацыi кандыдатаў у прэзiдэнты Украiны

Цэнтральная выбарчая камiсiя Украiны 28 верасня абвясцiла тэрмiны рэгiстрацыi кандыдатаў на пост прэзiдэнта краiны.

Паводле плана, перадвыбарная кампанiя афiцыйна стартуе 19 кастрычнiка 2009 года, а першы тур выбараў адбудзецца 17 студзеня 2010 года. На рэгiстрацыю кандыдатаў адведзены амаль месяц: яна працягнецца з 19 кастрычнiка па 13 лiстапада. Аб сваiм намеры балатавацца ў прэзiдэнты Украiны заявiлi многiя ўплывовыя ўкраiнскiя палiтыкi. Найбольшыя шанцы на перамогу, паводле апытанняў, маюць лiдар апазiцыi Вiктар Януковiч, прэм'ер-мiнiстр Юлiя Цiмашэнка i былы спiкер Вярхоўнай Рады Арсень Яцэнюк.

У В'етнаме эвакуявалi 170 тысяч чалавек

Улады В'етнама эвакуявалi каля 170 тысяч чалавек у сувязi з наблiжэннем урагану "Кетсана", якi на Фiлiпiнах прывёў да гiбелi ўжо 240 чалавек. Таксама в'етнамскiя ўлады зачынiлi ўсе аэрапорты на ўзбярэжжы.

Метэаролагi папярэджваюць, што па шляху да паўвострава Індакiтай цыклон набраў сiлу, i хуткасць ветру ў яго сярэдзiне перавышае 120 кiламетраў у гадзiну. На сёння "Кетсана" прынесла найбольшыя разбурэннi на Фiлiпiнах. Ахвярамi паводкi, выклiканай ураганам, сталi як мiнiмум 240 чалавек. У цэнтрах часовага размяшчэння, арганiзаваных у цэрквах, школах i iншых месцах, знаходзяцца каля 375 тысяч чалавек.

Сакрэтная служба расследуе з'яўленне апытання пра забойства Абамы

Сакрэтная служба ЗША, якая адказвае за бяспеку кiраўнiкоў дзяржавы, пачала расследаванне ў сувязi з апытаннем, размешчаным у сацыяльнай сетцы Fасеbооk. Апытанне на тэму "Цi павiнен Абама быць забiты", якое адмiнiстрацыя сеткi ўжо выдалiла, разглядаецца як пагроза ў адрас прэзiдэнта Барака Абамы.

Аўтар апытання прапанаваў удзельнiкам чатыры магчымыя адказы на сваё пытанне: "Так"; "Магчыма"; "Калi ён зрэжа маё медыцынскае забеспячэнне"; "Не". У апытаннi паўдзельнiчалi 730 чалавек, але размеркаванне галасоў невядомае. У адмiнiстрацыi Fасеbооk сцвярджаюць, што аж да панядзелка, 28 верасня, аб iснаваннi апытання не ведалi, а хто яго размясцiў — невядома дагэтуль. У Сакрэтнай службе пацвердзiлi, што вядзецца расследаванне, мэта якога — вызначыць аўтараў апытання i iх намеры.

У ПАР знойдзены дыямент у 507 карат

У Паўднёвай Афрыцы на руднiку Кулiнан знойдзены белы дыямент вагой 507,55 карата (больш за 100 грамаў).

Асаблiвасць знаходкi ў тым, што камень адносiцца да першай катэгорыi якасцi — ён не мае дэфектаў, староннiх украпiнаў i адрознiваецца практычна бездакорнай празрыстасцю. Дыяменты такой якасцi сустракаюцца ў прыродзе вельмi рэдка i выкарыстоўваюцца выключна для вытворчасцi ювелiрных упрыгажэнняў. Нягледзячы на тое, што канчатковыя высновы аб якасцi знойдзенага каштоўнага каменя яшчэ не зробленыя, эксперты падкрэслiваюць, што яго ўнiкальнасць не выклiкае сумненняў. Так або iнакш, дыямент вагой больш за 507 карат ужо патрапiў у спiс 20 найболей якасных неапрацаваных каштоўных камянёў, некалi знойдзеных у свеце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйскiя ўлады здольныя абаранiць ад узрушэнняў фiнансавую сiстэму краiны i не дапусцiць рэзкага знiжэння рубля, заявiў у аўторак прэм'ер-мiнiстр РФ Уладзiмiр Пуцiн, выступаючы на iнвестыцыйным форуме ВТБ Капiтал "Расiя клiча". Таксама прэм'ер паведамiў, што будзе захаваная манаполiя на рэалiзацыю прыроднага газу на знешнiм рынку. "Вядома, не на ўсё астатняе жыццё, але на найблiжэйшую сярэднетэрмiновую перспектыву дакладна", — адзначыў Пуцiн. Знiжэнне ВУП па вынiках 2009 года можа скласцi каля 8 % або нават менш, паведамiў кiраўнiк урада. Таксама не забыўся прэм'ер i пра папулярную тэму — павышэнне пенсiй. Рост пенсiй у Расii забяспечыць дадатковы ўнутраны попыт на суму каля 1 трлн рублёў (звыш 30 млрд долараў), заявiў ён.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика