Ізраiль нанёс авiяўдар па сектары Газа
30.09.2009
—
Новости Общества
|
Цунамi пагражае Японii
На астравы Самоа абрынулася магутнае цунамi. Велiзарную хвалю выклiкала землетрасенне магнiтудай ад 7,9 да 8,3 бала, якое адбылося ў Цiхiм акiяне ў 190 кiламетрах ад архiпелага. Па звестках сейсмалагiчнай службы ЗША, цэнтр землетрасення знаходзiўся на глыбiнi 33 кiламетры. Стыхiя забрала жыццi больш як 120 чалавек. Улады Аўстралii i ЗША ўжо прызналi Самоа зонай стыхiйнага бедства i накiравалi туды гуманiтарную дапамогу, а таксама атрады выратавальнiкаў. Хваля цунамi была настолькi моцнай, што спачатку сейсмалагiчныя службы рэкамендавалi рыхтавацца да ўдару жыхарам Новай Зеландыi i Папуа-Новай Гвiнеi. Цяпер стыхiя пагражае толькi жыхарам цiхаакiянскага ўзбярэжжа Японii. Ізраiль нанёс авiяўдар па сектары ГазаУ ноч на сераду ўзброеныя сiлы Iзраiля нанеслi авiяўдар па тунэлях кантрабандыстаў на поўднi сектара Газа. Па меркаваннях вайскоўцаў, гэтыя падземныя збудаваннi выкарыстоўвалiся для дастаўкi паўстанцам зброi i боепрыпасаў. У вынiку абстрэлу загiнулi двое мясцовых жыхароў, яшчэ 12 чалавек былi параненыя. Iзраiльскiя вайскоўцы лiчаць, што сетка з сотняў падземных хадоў звязвае блакiраваны анклаў з Егiптам. Незадоўга да гэтага бамбардзiроўшчыкi ВПС атакавалi пустэчу на поўначы сектара, дзе, па меркаваннях спецыялiстаў, палесцiнскiя баевiкi разгарнулi ўстаноўку для запуску рэактыўных снарадаў. Акрамя таго, у сераду ўзброеныя сiлы Iзраiля абстралялi тэрарыстаў, якiя размясцiлiся ў паўночнай частцы сектара Газа, недалёка ад паселiшча Бейт-Лахiя. Абодва авiяўдары сталi адказам Iзраiля на атакi iх уласнай зямлi з боку палесцiнцаў. Так, напярэдаднi палесцiнскiя баевiкi абстралялi сумежную iзраiльскую тэрыторыю трыма рэактыўнымi снарадамi. Археолагi знайшлi легендарную залу, якая круцiццаУ Рыме знойдзена зала, якая круцiцца i ў якой ладзiў балi сумна вядомы iмператар Нерон, лiчаць археолагi. Залу знайшлi падчас раскопак сярод руiн Залатога палаца на ўзгорку Палацiн. Асаблiвасць пабудовы ў тым, што ў яе аснову пакладзеная спецыяльная платформа, якая круцiцца. На гэты момант ужо раскрытыя зборы з рухомымi панэлямi са слановай косцi, пры дапамозе якiх прысутных на банкетах абсыпалi кветкамi, а таксама падмурак i паваротныя механiзмы. Iмператар Нерон, вядомы сваёй жорсткасцю i любоўю да раскошы, правiў Рымскай iмперыяй з 54 па 68 г. н.э. Праз 60 гадоў пасля яго смерцi рымскi гiсторык Святонiй у сваёй працы "Жыццё дванаццацi цэзараў" апiсаў палацавую залу, якая круцiцца i ў якой праходзiлi балi. "У абедзенных палатах столь была аднолькавая, з паваротнымi плiтамi, каб рассыпаць кветкi, з адтулiнамi, каб рассейваць водары; галоўная палата была круглая i днём i ноччу безупынна круцiлася ўслед небасхiлу", — пiсаў Святонiй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ноч на сераду ўзброеныя сiлы Iзраiля нанеслi авiяўдар па тунэлях кантрабандыстаў на поўднi сектара Газа. Па меркаваннях вайскоўцаў, гэтыя падземныя збудаваннi выкарыстоўвалiся для дастаўкi паўстанцам зброi i боепрыпасаў. У вынiку абстрэлу загiнулi двое мясцовых жыхароў, яшчэ 12 чалавек былi параненыя. Iзраiльскiя вайскоўцы лiчаць, што сетка з сотняў падземных хадоў звязвае блакiраваны анклаў з Егiптам. Незадоўга да гэтага бамбардзiроўшчыкi ВПС атакавалi пустэчу на поўначы сектара, дзе, па меркаваннях спецыялiстаў, палесцiнскiя баевiкi разгарнулi ўстаноўку для запуску рэактыўных снарадаў. Акрамя таго, у сераду ўзброеныя сiлы Iзраiля абстралялi тэрарыстаў, якiя размясцiлiся ў паўночнай частцы сектара Газа, недалёка ад паселiшча Бейт-Лахiя. Абодва авiяўдары сталi адказам Iзраiля на атакi iх уласнай зямлi з боку палесцiнцаў. Так, напярэдаднi палесцiнскiя баевiкi абстралялi сумежную iзраiльскую тэрыторыю трыма рэактыўнымi снарадамi |
|