Адказалi спаўна
30.09.2009
—
Новости Общества
|
За незаконную здабычу бабра i выдры суд Нясвiжскага раёна прызначыў браканьеру пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам на 1 год i 6 месяцаў з адтэрмiноўкай выканання прызначанага прыгавору на 1 год. Парушальнiк таксама павiнен пакрыць нанесеную шкоду ў памеры 5,6 мiльёна рублёў. Канфiскаваны GРS-навiгатар i бiнокль, а таксама штраф у памеры амаль 3 мiльёнаў — так па рашэннi суда Мядзельскага раёна адказаў iншы браканьер за здабычу рыбы забароненымi прыладамi рыбалоўства i нанясенне прыродзе шкоды ў буйным памеры. Суд Глыбоцкага раёна за аналагiчнае правапарушэнне, здзейсненае ў перыяд забароны на лоўлю рыбы, а таксама за прыцягненне да ўчынення гэтага злачынства няпоўнагадовай асобы "адмераў" "рыбаку" абмежаванне волi тэрмiнам на 1 год i 6 месяцаў без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яму ж трэба будзе пакрыць i нанесеную шкоду ў памеры 1,9 мiльёна рублёў. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За незаконную здабычу бабра i выдры суд Нясвiжскага раёна прызначыў браканьеру пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам на 1 год i 6 месяцаў з адтэрмiноўкай выканання прызначанага прыгавору на 1 год. Парушальнiк таксама павiнен пакрыць нанесеную шкоду ў памеры 5,6 мiльёна рублёў. |
|