«Белпошта» не хоча распаўсюджваць незалежныя выданні. 21.by

«Белпошта» не хоча распаўсюджваць незалежныя выданні

07.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі не плануе далей пашыраць колькасць незалежных выданняў у падпісным каталозе «Белпошты» — па словах чыноўнікаў, такія газеты выпісваюць адзінкі чытачоў.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі не плануе павялічваць колькасць незалежных выданняў у падпісным каталозе РУП «Белпошта» на 2010 год — як паведаміла некалькі гадзінаў таму ў Менску ў часе прэсавай канферэнцыі намесніца кіраўніка галіновага міністэрства Ніна Гаўрылава, дзяржаве гэта не выгадна.

— Я думаю, што гэта не вельмі страшная рэч. На сённяшні дзень, калі прааналізавалі, а колькі ж тых выданняў выпісваецца. І калі мы бачылі, што іх там і пяць, і шэсць, і дзесяць, і дванаццаць — ну які даход ад такіх выданняў можа быць прадпрыемству? Толькі каб уключыць у падпісны каталог і каб яно там значылася?

Нагадаем, што ў 2005 годзе з падпісных каталогаў РУП «Белпошта», якое фактычна з’яўляецца манапалістам на рынку паштовых паслуг Беларусі, былі выключаныя 15 рэспубліканскіх і мясцовых грамадска-палітычных выданняў, сярод якіх газеты «Товарищ», «Віцебскі кур’ер», «Наша Ніва», «Народная Воля» ды іншыя.

У пачатку ж гэтага году два апошніх выданні былі вернутыя ў шапікі, але, як адзначыла Радыё Рацыя шэф-рэдактар «Народнай Волі» Святлана Калінкіна, кошты на такі распаўсюд незалежнага выдання складаюць больш паловы цаны газеты.

- Рэдакцыя, уся рэдакцыя, працуе за такія самыя грошы як і тыя людзі, якія проста прадаюць ці дастаўляюць газету падпісчыкам.
На мой погляд гэта вельмі нерэальныя тарыфы.

З другога ж боку, калі звярнуцца да пытання, чаму ў Беларусі не ўзнікаюць альтэрнатыўныя сеткі распаўсюду, то тут мы ізноў сутыкаемся з палітыкай — пабудаваць моцную сетку на дзяржаўных выданнях практычна немагчыма, зарэгістраванай незалежнай прэсы ў Беларусі вельмі мала, да таго ж, нікому не сакрэт, што ў Беларусі да ўсяго існуе негалосная забарона на ўвоз у краіну шэрагу замежных выданняў».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
бо, адзначыла чыноўніца, «дзяржаве гэта не выгадна».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика