Цэны адпусцяць з 28 кастрычніка. 21.by

Цэны адпусцяць з 28 кастрычніка

07.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінэканомікі паведамілі, што пастанова нумар 141, якая ўводзіць рынкавае фармаваньне цэнаў на большасьць тавараў, мае ўступіць у сілу з 28—29 кастрычніка.

Паводле дырэктара дэпартамэнту цэнавай палітыкі Мінэканомікі Беларусі Ігара Фаміна, пастанова скасоўвае абмежаваньні на гандлёвыя надбаўкі амаль на ўсе віды тавараў. Рэгуляванымі застануцца цэны толькі на 50 відаў сацыяльна значных тавараў: хлеб, мяса, дзіцячае харчаваньне, лекі...

Фактычна пад кантролем дзяржавы застануцца цэны пятай часткі асартымэнту беларускіх харчовых крамаў.

На сёньня гандлёвыя надбаўкі да оптавай цаны абмежаныя 20—30 працэнтамі. Цяпер жа ўрад вырашыў дазволіць усталёўваць цану на рынкавых прынцыпах.

Пераход на свабодныя цэны — адна з умоваў праграмы эканамічных рэформаў, узгодненых з МВФ, пад якія Беларусь атрымлівае крэдыты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скасоўваюцца гранічныя гандлёвыя надбаўкі на ўсе тавары, акрамя пяцідзесяці сацыяльна значных.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика