Лукашэнка: Больш увагі мовам і кампутару
07.10.2009
—
Новости Общества
|
Сучасная школа павінна ісці ў нагу з часам, адпавядаць сённяшнім рэаліям. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з фіналістамі рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года — 2009». Ён падкрэсліў, што галоўная мэта школы — даць дзецям такую адукацыю, якая не стане для іх мёртвым і бескарысным грузам, адысці ад акадэмізму і сухой адцягненасці і схаластыкі. «Лацінская прыказка кажа, што вучыцца трэба не для школы, а для жыцця», — адзначыў ён. Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным больш увагі ўдзяляць моўнай і камп'ютэрнай падрыхтоўцы. «Кожны выпускнік павінен умець правільна гаварыць і пісаць на роднай мове, свабодна размаўляць хаця б на адной з замежных, выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі ў навучанні і штодзённым жыцці», — адзначыў ён. Сучасная школа таксама павінна фармаваць цэльную, самастойную асобу, навучыць дзяцей набываць новыя веды і ўжываць іх на практыцы, думаць і адстойваць свой пункт гледжання, браць на сябе адказнасць за словы і справы, прывіваць працавітасць, настойлівасць у дасягненні мэт, выпрацоўваць імунітэт супраць ляноты і дрэнных учынкаў, падкрэсліў А.Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Кожны выпускнік павінен умець правільна гаварыць і пісаць на роднай мове, свабодна размаўляць хаця б на адной з замежных». |
|