Лукашэнка рэфармуе сістэму кантрольнай дзейнасці
12.10.2009 21:33
—
Новости Общества
|
Камітэту дзяржкантролю загадана займацца пытаннямі ўласнасці і расходаваннем мэтавых бюджэтных сродкаў. У Беларусі ствараецца прынцыпова новая сістэма ажыццяўлення кантрольнай дзейнасці. Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка правёў нараду па гэтым пытанні. Праект указа аб кантрольнай дзейнасці пакліканы забяспечыць істотнае скарачэнне колькасці праверак і стварыць такую сістэму кантролю, якая не душыла б бізнэс. «Размова ідзе аб навядзенні парадку ў сферы дзяржаўнага кантролю і нагляду, аб радыкальным змяненні сітуацыі ў гэтай галіне», ‑‑ сказаў А.Лукашэнка. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што яшчэ ў яго перадвыбарнай праграме была абазначана неабходнасць змясціць акцэнты з адміністрацыйных метадаў суцэльнага кантролю на эканамічныя меры рэгулявання для стварэння спрыяльных умоў гаспадарання ў Беларусі. «Гэта тэма наколькі важная, настолькі і складаная ў рэгуляванні. Яна закранае спектр розных інтарэсаў. Па‑першае, бізнес‑супольнасць, паколькі аказвае непасрэдны ўплыў на развіццё дзелавой ініцыятывы. Па‑другое, дзяржаву, для якой праверкі з’яўляюцца асноўнай формай забеспячэння правапарадку ў эканамічнай дзейнасці. І, нарэшце, вельмі цесна звязана з праблемай карупцыі ‑‑ можа як правакаваць яе, так і спыняць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Праект указа больш як паўгода распрацоўваўся ўрадам і кантралюючымі органамі, але як падкрэсліў А.Лукашэнка, «на выхадзе аказаўся нікудышнім, абсалютна не адпаведным пастаўленым задачам». Адміністрацыі Прэзідэнта было даручана кардынальна дапрацаваць падрыхтаваныя дакументы, зрабіць іх адпаведнымі сучасным патрабаванням. Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Новы праект указа павінен забяспечыць менавіта значнае скарачэнне колькасці праверак». Так, напрыклад, у мінулым годзе было праведзена больш за 95 тыс. праверак. Гэта значыць кожны трэці суб’ект гаспадарання ў Беларусі прайшоў праз гэту працэдуру. У гэтых мерапрыемствах было задзейнічана 28 тыс. правяраючых. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што «няма чаго наогул правяраць, калі няма аргументаваных прэтэнзій». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Камітэт дзяржкантролю, па‑першае, павінен займацца пытаннямі ўласнасці, а па‑другое, дакладна сачыць за расходаваннем, перш за ўсё мэтавых бюджэтных сродкаў. Распрацаваны праект указа рэгламентуе адзіны парадак ажыццяўлення кантрольнай і нагляднай дзейнасці ў Беларусі. Дакумент стварае прынцыпова новую сістэму ажыццяўлення такой дзейнасці, фарміруе гнуткі і празрысты механізм кантролю. Ён змяшчае пералік усіх кантралюючых органаў, прадугледжвае адзіны парадак і тэрміны праверак, забарону на правядзенне любых праверак на працягу двух першых гадоў работы наваствораных суб’ектаў гаспадарання (у выключных выпадках дапускаюцца пазапланавыя праверкі), ажыццяўленне планавых праверак у залежнасці ад груп рызыкі (усяго тры групы), на якія будуць падзелены суб’екты гаспадарання, і іншыя новаўвядзенні. Намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Андрэй Кабякоў паведаміў, што па асобных пытаннях ёсць разыходжанні з прапановамі Нацыянальнага банка і Камітэта дзяржкантролю. У прыватнасці, Нацыянальны банк прапанаваў не распаўсюджваць палажэнні праекта ўказа на праверкі, што праводзяцца ў рамках банкаўскага нагляду. На думку старшыні праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча, гэта непасрэдна звязана з пытаннем незалежнасці Нацыянальнага банка, што з’яўляецца немалаважнай умовай у рабоце з Міжнародным валютным фондам, Сусветным банкам. Аднак у праекце ўказа ў поўнай меры ўлічана спецыфіка ажыццяўлення функцый банкаўскага нагляду. Усе нормы, якія датычацца кантролю банкаў, выкладзены ў рэдакцыі Нацыянальнага банка. Аляксандр Лукашэнка не згадзіўся з прапановай Нацбанка. «Усё, што прапісана ва ўказе адносна банкаў, Захад павінен падтрымаць, бо мы спрабуем тут не кіраваць банкамі, а зберагчы банкаўскую сістэму, у тым ліку і тыя грошы, якія нам выдзяляюць. Гэта значыць мы ахоўваем банкаўскую сістэму. Але калі ёсць магчымасць зрабіць гэта больш акуратна, гэта трэба зрабіць больш акуратна», — лічыць А.Лукашэнка. Міжнародныя фінансавыя інстытуты павінны быць праінфармаваны аб новай сістэме кантролю. А.Лукашэнка упэўнены, што ў гэтым выпадку пазіцыя беларускага боку будзе прынятая. Кіраўнікі шэрага банкаў, якія прысутнічалі на нарадзе, адобрылі праект указа. У прыватнасці, старшыня праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргей Румас адзначыў, што ў гэтым дакуменце «ўпершыню прапісаны правы правяраных», — сказаў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камітэту дзяржкантролю загадана займацца пытаннямі ўласнасці і расходаваннем мэтавых бюджэтных сродкаў.
|
|