Ірына Iгнацюк iмправiзавала з дранiкамi. 21.by

Ірына Iгнацюк iмправiзавала з дранiкамi

13.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская гiтарыстка хоць i паехала заваёўваць Маскву, але сувязi з радзiмай не губляе i заўжды з радасцю сустракаецца з землякамi. Адна такая сустрэча, напрыклад, адбылася з салiстам ансамбля "Сябры" Анатолем Ярмоленкам на здымачнай пляцоўцы праграмы "Смачны свет", якую здымаў у Маскве тэлеканал "Мiр". Вялiкiм сюрпрызам для кiраўнiка "Сяброў" стала не толькi само спатканне, але i тое, што спецыяльна для яго Iрына прыгатавала нацыянальную беларускую страву — дранiкi.

Пасля дэгустацыi гасцям прапанавалi выканаць што-небудзь. Анатоль Ярмоленка, хуценька зарыентаваўшыся, выбраў свой жа хiт "А я лягу-прылягу". Ну, а Iрына, паколькi не расстаецца з гiтарай нават на кухнi, падтрымала спевы музычнай iмправiзацыяй проста каля плiты. "Калi я была маленькай, то i ўявiць не магла, што калi-небудзь буду не толькi выступаць разам з Анатолем Iванавiчам, але i частаваць яго сваiмi стравамi, — расказвае, усмiхаючыся, Iрына. — Але ж усё атрымалася, i дранiкi спадабалiся! Так што дарэмна мая мама перажывала калiсьцi, што я не змагу накармiць мужчыну".

"Atlantic Breeze" пераносiць старт

Тэрмiн прыёму заявак на беларускi адборачны тур Мiжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў "Atlantic Breeze" падоўжаны да 25 кастрычнiка. Як патлумачыў старшыня аргкамiтэта, дырэктар студыi гуказапiсу "Studio ForZ" Аляксандр Валошын, выклiкана гэта рашэнне "вялiкiм ажыятажам сярод ахвотных". У сувязi з гэтым паўфiнал адбору пройдзе ў Мiнску на працягу двух дзён — 26 i 27 кастрычнiка, а фiнал папярэдне прызначаны на 7 лiстапада.

Тым жа з таленавiтых i амбiцыйных выканаўцаў, хто не паспеў падаць заяўку, нагадваем умовы: узрост ад 18 да 30 гадоў, наяўнасць у рэпертуары 2—3 арыгiнальных песень на рускай мове, незалежна ад абранага музычнага жанру, i вялiкае жаданне дайсцi да фiналу конкурсу, што адбудзецца ў маi наступнага года ў Маямi. Менавiта там сёлета беларуская спявачка ПулЯ абышла супернiкаў з 25 краiн, атрымаўшы магчымасць раскруткi i запiсу песень на найбуйнейшых студыях ЗША. Ад наступных прэтэндэнтаў на перамогу аргкамiтэт пакуль што прымае заяўкi на праслухоўванне на электронны адрас atlanticbreeze@mail.ru або па пошце — 220090, г.Мiнск, а/с 192.

"Троiца" спяе лепшае за 10 гадоў

Хто як адзначае днi нараджэння, а музыканты па традыцыi — канцэртамi. Не стала выключэннем i этна-трыа "Троiца," загадзя папярэджваючы прыхiльнiкаў: 10-годдзе плануецца адзначыць 15 лiстапада ў КЗ "Мiнск".

"Троiцу" можна назваць калектывам легендарным — у прамым сэнсе, бо чутак i мiфаў вакол заснавальнiка гурта Iвана Кiрчука ходзiць безлiч яшчэ з 1995 года, калi ў гурта яшчэ не было прыстаўкi "этна", затое ўжо было памкненне да эксперыментаў, спалучэння традыцыйнай фолк-музыкi з альтэрнатыўным рокам i электронiкай. Уласна, за гэту непаўторнасць i адметнасць ва ўсiх 5 альбомах, што пабачылi свет, "Троiцу" так i цэнiць публiка не толькi на радзiме, але i далёка за межамi Беларусi. Якiмi ж для самiх выканаўцаў былi гэтыя 10 гадоў, яны падрабязна не гавораць, толькi намякаюць назвай сваёй юбiлейнай праграмы — "Аўтабаны i менестрэлi". Хочацца верыць, што на канцэрце распавядуць больш — абяцаюць выканаць лепшае з лепшага.

Аляксандр Патлiс зняў самы дарагi клiп

Спявак i музыкант нядаўна скончыў работу над новым клiпам на песню "Хто сказаў...?". Песня гэтая, дзякуючы актыўным радыёратацыям i гастролям, ужо добра вядомая беларускiм, расiйскiм i ўкраiнскiм слухачам, а вось iдэю ўвасаблення яе на вiдэа артыст выношваў каля паўгода.

Галоўныя ролi сямейнай пары ў клiпе "Хто сказаў...?" — гiсторыi аднаго кахання — сыгралi актрыса Вiкторыя Бялова, якая цяпер працуе ў Маскве, i сам Аляксандр Патлiс. Здымкi доўжылiся тры днi — часткова ў Крыме, у тых жа пейзажах, што нашумелы фiльм "9-я рота" (для гэтых здымак давялося нават арандаваць прыватны самалёт), часткова ў Беларусi. Сам музыкант сцвярджае: "Новы клiп — самы дарагi i на гэты момант лепшы ў маёй сольнай кар'еры", — але пацвердзiць цi абвергнуць гэту ацэнку можа толькi рэакцыя публiкi. Клiп ужо трапiў на тэлеканалы ў Беларусi i краiнах СНД.

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская гiтарыстка хоць i паехала заваёўваць Маскву, але сувязi з радзiмай не губляе i заўжды з радасцю сустракаецца з землякамi. Адна такая сустрэча, напрыклад, адбылася з салiстам ансамбля "Сябры" Анатолем Ярмоленкам на здымачнай пляцоўцы праграмы "Смачны свет", якую здымаў у Маскве тэлеканал "Мiр". Вялiкiм сюрпрызам для кiраўнiка "Сяброў" стала не толькi само спатканне, але i тое, што спецыяльна для яго Iрына прыгатавала нацыянальную беларускую страву — дранiкi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика