Ферэра‑Вальднер: Уступленне Расіі ў СГА можа быць адтэрмінавана. 21.by

Ферэра‑Вальднер: Уступленне Расіі ў СГА можа быць адтэрмінавана

14.10.2009 12:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З уступленнем Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) можа адбыцца затрымка, заявіла 13 кастрычніка еўракамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Беніта Ферэра‑Вальднер.

13 кастрычніка кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў заявіў журналістам у Хельсінкі, што «калі ўсё будзе ў парадку», перамоўны працэс аб уваходжанні ў СГА Беларусі, Казахстана і Расіі завершыцца «праз два‑тры гады».

У чэрвені 2009 года кіраўнікамі ўрадаў Беларусі, Казахстана і Расіі было прынята рашэнне аб далучэнні да СГА ў якасці адзінага мытнага саюза. У межах «тройкі» быў ухвалены праект адзінага Мытнага тарыфу, што дазволіць стварыць саюз ужо з 1 студзеня 2010 года.

Расія больш як 15 гадоў вяла перамовы аб уступленні ў СГА. Масква завяршыла ўсе двухбаковыя перамовы з 60 краінамі‑партнёрамі, заставаўся няўзгодненым шэраг прынцыповых пазіцый, у тым ліку па сельскай гаспадарцы, па стаўках экспартных пошлін на драўніну і па рэгуляванні дзейнасці шэрагу дзяржаўных кампаній.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З уступленнем Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) можа адбыцца затрымка, заявіла 13 кастрычніка еўракамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика