“Бацькаўшчына” і ТБМ — за Год беларускай мовы. 21.by

“Бацькаўшчына” і ТБМ — за Год беларускай мовы

14.10.2009 13:17 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны распачынаюць з 14 кастрычніка кампанію па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы, паведамляе Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.

Гэтая ініцыятыва была агучана на нядаўнім Пятым з’ездзе беларусаў свету і падтрымана Радай Таварыства беларускай мовы. І “Бацькаўшчына”, і ТБМ ужо накіравалі звароты да прэзідэнта Беларусі з тым, каб адпаведны ўказ быў выдадзены. А цяпер заклікаюць грамадзян Беларусі падтрымаць гэтую ініцыятыву.

Як вынік, абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы мусіць пацягнуць за сабой распрацоўку і рэалізацыю на дзяржаўным узроўні канкрэтных захадаў па папулярызацыі беларускай мовы і беларускамоўнай культуры ў грамадстве, пашырэнне сферы яе ўжытку.

"Родная мова ёсць найвялікшым багаццем, дадзеным кожнай нацыі, са знікненнем якога само існаванне пэўнага народа і створанай ім дзяржавы, яго ўнікальны характар, тое, што робіць яго адрозным ад іншых народаў свету, ставіцца пад пагрозу, - ідзецца ў заяве. - Сённяшні стан беларускай мовы выклікае вялікую занепакоенасць. Дастаткова толькі ўзгадаць, што на пачатку бягучага года ЮНЕСКА аднесла беларускую мову да моваў, якім пагражае знікненне".

Улічваючы, што 2009 год быў абвешчаны годам Роднай зямлі, грамадскім арганізацыям цалкам лагічным і паслядоўным падаецца абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы. Тым больш, што менавіта з 2010 года ўводзіцца ў дзеянне новая рэдакцыя правіл беларускага правапісу, што не рабілася ад 1959 года.

"Усіх, каму неабыякавы лёс роднай мовы, запрашаем далучыцца да кампаніі па зборы подпісаў. Спампуйце падпісныя лісты на сайтах zbsb.org, budzma.org, tbm.org.by і распаўсюдзьце сярод Вашых знаёмых. Падпісаныя лісты просім дасылаць самім па ўказаным у лісце адрасе", - заклікаюць аўтары ініцыятывы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны распачынаюць з 14 кастрычніка кампанію па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика