Міліцыя шукае жанчыну, якая паведаміла пра падрыхтоўку тэракту ў Мінску. 21.by

Міліцыя шукае жанчыну, якая паведаміла пра падрыхтоўку тэракту ў Мінску

14.10.2009 15:29 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Групы размініравання вайсковай часці 5448 унутраных войскаў і спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС Беларусі абследавалі раніцай 14 кастрычніка рынак «Заходні» ў Фрунзенскім раёне сталіцы.

Такія меры, як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, былі прынята пасля тэлефанавання невядомай жанчыны на спецлінію 102.

Прыкладна ў 10.35 жанчына паведаміла, што з 12.30 да 13.00 на рынку «Заходні» адбудзецца тэрарыстычны акт. На просьбу аператара паведаміць свае даныя, жанчына адказала: «Не магу сябе назваць, баюся, што заб’юць». Пасля чаго павесіла трубку.

Адразу ж было ўстаноўлена, што невядомая тэлефанавала з таксафона, размешчанага на тэрыторыі рынку. Пасля эвакуацыі наведнікаў тэрыторыя была абследавана, аднак падазроных прадметаў знойдзена не было.

Цяпер праваахоўнікі ўстанаўліваюць асобу жанчыны.

ГУУС нагадвае, што ў адпаведнасці з артыкулам 400 КК за заведама непраўдзівы данос пра ўчыненне злачынства прадугледжана адказнасць аж да пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Групы размініравання вайсковай часці 5448 унутраных войскаў і спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС Беларусі абследавалі раніцай 14...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика