Расія будзе настойваць на высокіх увазных пошлінах на аўтамабілі
14.10.2009 17:04
—
Новости Общества
|
Расія будзе настойваць на высокіх увазных пошлінах на аўтамабілі, што ўвозяцца на тэрыторыю мытнага саюза. Пра гэта 14 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску заявіў член камітэта па прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя Савета Федэрацыі Расіі Анатоль Васькоў. «Пошліны пошлінамі, але трэба падтрымліваць сваіх вытворцаў. Для нас важна дапамагчы сваім прадпрыемствам, якія выпускаюць аўтатэхніку», — сказаў ён. Намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Ігар Карпенка паведаміў, што ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, падпісанымі ў рамках ЕўрАзЭС, ствараецца наднацыянальная структура — камісія мытнага саюза, якая і будзе зацвярджаць памер пошлін. «Пакуль адпаведнае пагадненне не прайшло ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, гаварыць аб памерах пошлін рана», — сказаў дэпутат. Паводле яго слоў, камісія будзе прымаць рашэнне аб змяненні ставак пошлін у залежнасці ад дамоўленасці бакоў. «Ёсць усе рычагі і працэдуры, якія садзейнічаюць вядзенню дыялогу па гэтым пытанні», — падкрэсліў Карпенка. Сёння мытныя пошліны на іншамаркі ў Беларусі значна ніжэйшыя за расійскія. Так, на іншамаркі, якім не больш за 3 гады, у Беларусі пошліна складае ад 0,6 да 0,75 еўра за куб. см рабочага аб’ёму цыліндраў рухавіка; на машыны ад 3 да 10 гадоў — ад 0,35 да 0,6 еўра, ад 10 да 14 гадоў — 0,75 еўра, больш за 14 гадоў — 2 еўра. У Расіі пошліна на аўтамабіль да 5 гадоў складае ад 1,2 да 2,8 еўра, больш за 5 гадоў — ад 2 да 5,8 еўра. Чакаецца, што 1 студзеня 2010 года на тэрыторыі Беларусі, Казахстана і Расіі набудзе моц адзіны мытны тарыф, а 1 ліпеня 2011 года ўвесь мытны кантроль павінен быць вынесены на знешнюю мяжу саюза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расія будзе настойваць на высокіх увазных пошлінах на аўтамабілі, што ўвозяцца на тэрыторыю мытнага саюза.
|
|