Закiнулi невад. 21.by

Закiнулi невад

15.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

не ў сiняе мора, а ў сажалку для развядзення рыбы, што ля вёскi Трэмля Петрыкаўскага раёна, два жыхары суседнiх вёсак. І выцягнулi яны ноччу нядрэнны ўлоў — 116 кiлаграмаў рыбы, коштам 780 тысяч рублёў. Толькi вось не пашанцавала грамадзянам нi з'есцi, нi прадаць рыбку — кiраўнiцтва ААТ "Рыбгас Трэмля" звярнулася ў мiлiцыю, а тая знайшла зладзеяў i канфiскавала незаконную здабычу. Застаецца хлопцам толькi прасiць залатую рыбку, каб злiтавалася i каб пакаранне было не вельмi строгiм.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

Шалаш лясных нелегалаў

У Столiнскiм раёне памежнiкi знайшлi незвычайны лагер. У вялiкiм шалашы знаходзiлася дзесяць чалавек. Грамадзяне Украiны, якiмi i былi насельнiкi шалаша, патлумачылi вартавым мяжы, што яны прыйшлi ў беларускi лес збiраць ягады i грыбы. У iх роднай вёсцы на тым баку мяжы працы няма, а дзяцей кармiць трэба, вось i пайшлi ўкраiнскiя вяскоўцы на свядомае парушэнне мяжы. Яшчэ i лагер абсталявалi, бо жыць збiралiся ўвесь нарыхтоўчы сезон. Парушальнiкаў дэпартавалi на радзiму. Дарэчы, у гэтым годзе ў памежных лясах Брэстчыны было затрымана каля дзвюх тысяч украiнскiх нелегалаў, якiя збiралi ягады i грыбы.

Яна СВЕТАВА.

Зiма хутка

У адным з гаражоў у Баранавiчах нехта выкраў 1300 кг бульбы, а вось у в. Воранi не пашанцавала мясцоваму жыхару. З яго ўчастка злодзей зрэзаў 700 кг капусты. Зладзеяў затрымалi.

Сымон Свiстуновiч.

Дзяржаўны крэдыт авечкамi даюць у Казахстане

Дзяржаўны крэдыт авечкамi даюць у Паўладарскай вобласцi Казахстана. Да рэалiзацыi такога праекта прыступiла нацыянальная кампанiя "Сацыяльна-прадпрымальнiцкая карпарацыя (СПК) "Eptic".

СПК ад асобы дзяржавы здае авечак — па сто аўцаматак на падворак — у арэнду на пяць гадоў. Пазычальнiк верне 200 галоў, а прыплод пакiне сабе, гэта значыць у селянiна застанецца атара ў 350—500 авечак. Усяго ў рэгiёне ўдзельнiкамi праграмы сталi 50 чалавек.

Пазыка ў выглядзе авечак даецца без закладу, без узносаў, усе пяць гадоў не трэба выплачваць працэнты. На выпадак форс-мажорных абставiнаў усе авечкi застрахаваныя.

Пры распрацоўцы праекта выкарыстаны вопыт Кiтая — 30 гадоў таму там была рэалiзаваная i дала ашаламляльны эфект праграма "Жалезная авечка". Але кiтайцам раздавалi ад адной да пяцi авечак — з разлiкам на iншы менталiтэт i строгую дысцыплiну.

Авечкi — найбольш устойлiвая "валюта" падчас крызiсу. Ужо на наступны год будзе бачны вынiк, i можна пачынаць новыя праграмы. Налета ў арэнду плануецца даваць буйную рагатую жывёлу i коней, надалей развiваць свiнагадоўлю — пры мiнiмальных затратах магчыма рэалiзаваць любую праграму ў жывёлагадоўлi. Рэалiзацыя такога праекта — адчувальны факт дзяржаўнай падтрымкi сельскай гаспадаркi, жыхароў аулаў, паляпшэння iх "сацыяльнага самаадчування".

БЕЛТА—КАЗIНФАРМ.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
не ў сiняе мора, а ў сажалку для развядзення рыбы, што ля вёскi Трэмля Петрыкаўскага раёна, два жыхары суседнiх вёсак. І выцягнулi яны ноччу нядрэнны ўлоў — 116 кiлаграмаў рыбы, коштам 780 тысяч рублёў. Толькi вось не пашанцавала грамадзянам нi з'есцi, нi прадаць рыбку — кiраўнiцтва ААТ "Рыбгас Трэмля" звярнулася ў мiлiцыю, а тая знайшла зладзеяў i канфiскавала незаконную здабычу. Застаецца хлопцам толькi прасiць залатую рыбку, каб злiтавалася i каб пакаранне было не вельмi строгiм.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика