Аб`ём вытворчасці ў машынабудаўнічай галіне скараціўся больш чым на 27%. 21.by

Аб`ём вытворчасці ў машынабудаўнічай галіне скараціўся больш чым на 27%

19.10.2009 09:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ў студзені—верасні 2009 года аб`ём вытворчасці на прадпрыемствах машынабудавання і металаапрацоўкі знізіўся на 27,3% да 17 трлн. 472,1 млрд. рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат).

Істотны спад адзначаны па большасці відаў прадукцыі. Паводле звестак Белстата, за дзевяць месяцаў выраблена: 1.914 металарэзных станкоў (на 47,8% менш, чым за аналагічны перыяд 2008 года); 72 кавальска-прэсавыя станкі (на 65,4%); 8,8 тыс. грузавых аўтамабіляў (на 57,4%); 1.182 аўтобусы (на 29,7%); 32,5 тыс. трактароў (на 37,3%); 3 млн. 685 тыс. падшыпнікаў качэння (на 51,4%); 789,2 тыс. халадзільнікаў і маразільнікаў (на 5,9%); 165,3 тыс. пральных машын (на 4,5%); 303,2 тыс. тэлевізараў (на 42,6%); 103,5 тыс. веласіпедаў (на 45,8%); 285,9 тыс. бытавых гадзіннікаў (на 15,4%).

Разам з тым, павялічылася вытворчасць газавых бытавых пліт на 3,8% (606,9 тыс.).

Пры гэтым у разгледжаны перыяд на складах сабралася значная колькасць прадукцыі.

Так, запасы металарэзных станкоў у 4,1 разу перавышаюць сярэднямесячны аб`ём іх вытворчасці, кавальска-прэсавых станкоў — у 2,3 разу, грузавых аўтамабіляў — у 3,6 разу, аўтобусаў — у 2 разы, падшыпнікаў качэння — у 4,4 разу, тэлевізараў — у 3 разы, бытавых гадзіннікаў — у 35,8 разу.

Паводле вынікаў студзеня—жніўня са стратамі працавалі 122 прадпрыемствы галіны (20,6% да агульнай колькасці). Агульная сума стратаў склала 100,4 млрд. рублёў. Для параўнання, у студзені—жніўні 2008 года стратнымі былі 65 прадпрыемстваў (11%), страты склалі 41,8 млрд. рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ў студзені—верасні 2009 года аб`ём вытворчасці на прадпрыемствах машынабудавання і металаапрацоўкі знізіўся на 27,3% да 17 трлн. 472,1 млрд. рублёў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика