АГП vs міліцыі. 21.by

АГП vs міліцыі

19.10.2009 14:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) пачынае кампанію інфармавання грамадзян Беларусі аб супрацоўніках сілавых структур, якія вызначыліся жорсткасцю пры разгоне мірных вулічных акцый.

Адпаведнае рашэнне было прынята 19 кастрычніка палітрадай партыі.

«Падставай для пачатку кампаніі стаў жорсткі разгон акцыі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі, якая прайшла ў Мінску 16 кастрычніка, — паведаміў лідэр АГП Анатоль Лябедзька. — Усяго былі затрыманы 22 чалавекі. Само затрыманне праходзіла з прымяненнем сілы і збіваннем удзельнікаў акцыі. Нематываванае прымяненне сілы працягвалася і ў будынку УУС Цэнтральнага раёна Мінска».

У заяве палітрады адзначаецца, што АГП «акцэнтуе ўвагу міжнароднай супольнасці, праваабарончых арганізацый на незаконных дзеяннях прадстаўнікоў сілавых структур, што выразілася ў нематываваным прымяненні фізічнай сілы, у стварэнні перашкод для працы журналістаў».

Лябедзька таксама паведаміў, што 19 кастрычніка ён перадасць у Генеральную пракуратуру ліст з патрабаваннем арганізаваць расследаванне фактаў незаконных дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) пачынае кампанію інфармавання грамадзян Беларусі аб супрацоўніках сілавых структур, якія вызначыліся жорсткасцю пры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика