У першай палове лістапада Лукашэнка наведае Украіну
19.10.2009 14:58
—
Новости Общества
|
У першай палове лістапада Лукашэнка наведае Украіну. Пра гэта на брыфінгу ў Мінску паведаміў міністр замежных справаў Украіны Пётр Парашэнка. Апошні візіт Лукашэнкі ва Ўкраіну праходзіў у студзені сёлета. Тады кіраўнікі краін сустракаліся ў памежным Чарнігаве. Беларускі калега Парашэнкі Сяргей Мартынаў дадаў, што цягам перамоваў 19 кастрычніка абмяркоўваліся пытанні беларуска‑ўкраінскіх стасункаў і узаемнай падтрымкі ў рамках праграмы «Ўсходняе партнёрства» і з краінамі Еўрасаюзу ў цэлым. «У кожнай краіны ёсць свае інтарэсы, але паміж Беларуссю і Украінай існуе мноства агульных інтарэсаў», — заявіў С.Мартынаў. Беларускі міністр паведаміў, што на перамовах абмяркоўваліся паручэнні, якія далі прэзідэнты абодвух краін пасля сустрэчы на саміце СНД у Кішынёве. Нагадаем, што там і Юшчанка, і Лукашэнка крытыкавалі Расію. Што датычыць пытання ратыфікацыі дамовы аб дзяржаўнай мяжы, то Пётр Парашэнка сказаў: «Я думаю, што бакі гатовыя зрабіць сустрэчныя крокі ў гэтым пытанні. Цяпер ва Украіне пачалася выбарчая кампанія, а гэта не лепшы час для падпісання важных дакументаў. Упэўнены, што намі будзе прадстаўлены прагрэс», — сказаў П.Парашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта на брыфінгу ў Мінску паведаміў міністр замежных справаў Украіны Пётр Парашэнка.
|
|