Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу мінчанкі Галіны Юбко
20.10.2009 11:15
—
Новости Общества
|
Камітэт па правах чалавека ААН у Жэневе (Швейцарыя) прыняў да разгляду скаргу мінчанкі Галіны Юбко. У інтэрв’ю БелаПАН Юбко паведаміла, што 19 студзеня 2007 года звярнулася ў Мінскі гарвыканкам з заяўкай на правядзенне пікета 50 жанчынамі з усіх рэгіёнаў краіны, якія пацярпелі ад асабліва цяжкіх злачынстваў і якія не згодны з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах сваякоў. Мэтай акцыі Юбко назвала прыцягненне ўвагі грамадства і дзяржавы да праблемы парушэння канстытуцыйных правоў і міжнародных дагавораў Беларусі пры разглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў. «Аднак гарадскія ўлады мне адмовілі, матывуючы гэта намерам удзельнікаў акцыі ўмяшацца ў дзейнасць судоў», — сказала Юбко. 27 лютага 2007 года яна звярнулася ў суд Маскоўскага раёна Мінска са скаргай на неправамерныя дзеянні гарвыканкама.3 красавіка суддзя суда Маскоўскага раёна Вольга Гусакова не задаволіла яе скаргу. «На працягу васьмі месяцаў я безвынікова звярталася ва ўсе судовыя інстанцыі краіны, у тым ліку ў Канстытуцыйны суд. З‑за таго што мае правы не былі адноўлены айчынным судом, 18 лютага 2009 года я звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН з просьбай прызнаць парушэнне Мінгарвыканкамам правоў на свабоднае выказванне сваёй думкі і мірныя сходы, дадзеных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, да якога далучылася Беларусь», — паведаміла Юбко. У інтэрв’ю БелаПАН юрыст Тамара Сяргей зазначыла, што Камітэт па правах чалавека ААН дае шэсць месяцаў беларускай дзяржаве для тлумачэння скаргі Юбко. Калі на працягу гэтага тэрміну беларускія чыноўнікі адновяць парушаныя правы Юбко, Камітэт па правах чалавека ААН прыме рашэнне аб спыненні справы. У адваротным выпадку, паводле слоў юрыста, працэдура разгляду скаргі мінчанкі будзе працягвацца да прыняцця рашэння. 7 кастрычніка 2004 года ў вёсцы Захараўка Крупскага раёна Мінскай вобласці была забіта і спалена родная сястра Галіны Юбко. На працягу пяці гадоў мінчанка дамагаецца аб’ектыўнага расследавання крымінальнай справы па факце забойства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камітэт па правах чалавека ААН у Жэневе (Швейцарыя) прыняў да разгляду скаргу мінчанкі Галіны Юбко. |
|