Ірыне Халіп будзе ўручана прэмія «За мужнасць у журналістыцы». 21.by

Ірыне Халіп будзе ўручана прэмія «За мужнасць у журналістыцы»

20.10.2009 13:19 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускаму карэспандэнту расійскай «Новой газеты» Ірыне Халіп 20 кастрычніка ў Нью‑Йорку будзе ўручана ўзнагарода Міжнароднага фонду жанчын у СМІ (International Women’s Media Foundation — IWMF) «За мужнасць у журналістыцы».

У паведамленні для прэсы гаворыцца, што ўзнагарода прысуджана «беларускай журналістцы, якую часта арыштоўваюць і якая зведвае начныя допыты ў паліцыі», а таксама радыёрэпарцёру з Камеруна Агнес Тае і журналістцы з Ірана Джыле Баньягуб.

«Гэтыя выдатныя журналісткі зрабілі выбар на карысць асвятлення навінаў у трох краінах, дзе пошук праўды ставіць іх пад пагрозу арышту, фізічнай расправы і нават гібелі», — заявіла старшыня камітэта фонду па прысуджэнні ўзнагарод Джудзі Вудраф.

Заснаваная ў 1990 годзе ўзнагарода IWMF «За мужнасць у журналістыцы» прысуджаецца жанчынам‑журналістам, якія выказалі выключную сілу характару і сумленнасць у небяспечных або цяжкіх умовах. З улікам пераможцаў гэтага года ўзнагароду атрымалі 66 журналістак.

Міжнародны фонд жанчын у СМІ быў заснаваны ў 1990 годзе для ўмацавання ролі жанчын у масмедыя з мэтай прасоўвання свабоды прэсы. Сетка IWMF аб’ядноўвае журналістаў больш як 130 краін.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускаму карэспандэнту расійскай «Новой газеты» Ірыне Халіп 20 кастрычніка ў Нью‑Йорку будзе ўручана ўзнагарода Міжнароднага фонду жанчын у СМІ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика