Пасол Венгрыі: Ганаруся знаёмствамі з беларусамі, якія мысляць катэгорыямі свабоды і дэмакратыі. 21.by

Пасол Венгрыі: Ганаруся знаёмствамі з беларусамі, якія мысляць катэгорыямі свабоды і дэмакратыі

20.10.2009 14:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 кастрычніка адбылася прэс‑канферэнцыя, прымеркаваная да нацыянальнага свята Венгрыі — Дня Рэвалюцыі.

Адказваючы на пытанне аб кантактах з беларускай грамадскасцю, пасол Венгрыі сп.Феранц Контра зазначыў, што «для нас маюць вялікае значэнне сустрэчы з сябрамі няўрадавых арганізацый, прызнаных і непрызнаных. Ганаруся тым, што ў часе такіх сустрэч я пазнаёміўся са шматлікімі людзьмі, якія мысляць катэгорыямі свабоды слова і дэмакратыі. 20 год таму у Венгрыі адбыўся круглы стол прадстаўнікоў улады і апазіцыі. У выніку такіх сустрэч апазіцыя перастала быць ворагам. Мы навучыліся паважаць адзін аднаго…

Спадар Контра таксама ацаніў перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венгрыяй. Паводле спадара пасла, такое супрацоўніцтва павінна развівацца ў межах супрацоўніцтва Беларусі і ЕС. Аднак,зазначыў Ф.Контра, «словы разыходзяцца з рэчаіснасцю. Сітуацыю са свабодай СМІ вам не трэба тлумачыць. Вы ўсё самі ведаеце. Калі журналістам не даюць свабодна працаваць, калі ім закрываюць рукамі камеры, то гэта вельмі перашкаджае развіццю супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі».

Разам з тым, Ф.Контра адзначыў і некаторыя пазітыўныя крокі беларускіх уладаў і не выключыў магчымасці ўдзелу кіраўніка Беларусі А.Лукашэнкі ў наступным саміце «Усходняга партнёрства», які адбудзецца ў Будапешце. Паводле спадара пасла, гэта стане магчымым, калі Беларусь будзе развіваць свае крокі ў накірунку дэмакратызацыі і лібералізацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 кастрычніка адбылася прэс‑канферэнцыя, прымеркаваная да нацыянальнага свята Венгрыі — Дня Рэвалюцыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика