Талончык цяпер будзе каштаваць 700 рублёў
21.10.2009 16:52
—
Новости Общества
|
Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі прапаноўвае павысіць тарыфы на праезд пасажыраў у гарадскім грамадскім транспарце. Пра гэта паведаміў 21 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба. «Мы ўнеслі ў Міністэрства эканомікі прапанову аб павелічэнні тарыфаў на гарадскія перавозкі пасажыраў на 100 рублёў: да 600 рублёў — у абласцях, да 700 рублёў — у Мінску», — патлумачыў Іван Шчэрба. На яго думку, хутчэй за ўсё, рашэнне аб павышэнні тарыфаў «можа быць прынятая толькі пасля прыняцця рашэння аб павелічэнні заработнай платы ў бюджэтнай сферы». Міністр падкрэсліў, што рэальны кошт перавозкі пасажыра ў тры разы вышэйшы, чым дзеючы тарыф. Таму хоць бы невялікае павышэнне тарыфаў дапаможа падтрымаць стратныя транспартныя прадпрыемствы, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі. Паводле звестак Мінтранса, пасажырскі транспарт агульнага карыстання ў Беларусі перавозіць штогод больш за 2 мільярды пасажыраў. Пачынаючы са жніўня 2007 года тарыфы на перавозку застаюцца нязменнымі. Між тым, за гэты час павялічыліся цэны на паліва, запасныя часткі і агрэгаты, змяніліся сумы і стаўкі экалагічнага падатку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі прапаноўвае павысіць тарыфы на праезд пасажыраў у гарадскім грамадскім транспарце. |
|