Мінскія сувораўцы сталі больш актыўна чытаць Быкава і Караткевіча. 21.by

Мінскія сувораўцы сталі больш актыўна чытаць Быкава і Караткевіча

21.10.2009 18:25 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча апошнім часам сталі актыўна чытаць творы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча. Пра гэта 21 кастрычніка падчас наведвання групай журналістаў МСВВ сказала загадчыца бібліятэкі гэтай навучальнай установы Галіна Бяляева.

Паводле яе слоў, на гэтых аўтараў увагу сувораўцаў звяртаюць пісьменнікі, якія прыходзяць на рэгулярныя сустрэчы з выхаванцамі. Чытаць Васіля Быкава, напрыклад, сувораўцам раіў ваенны лётчык генерал‑маёр у адстаўцы Анатоль Сульянаў.

Бяляева адзначыла, што, акрамя праграмнай літаратуры, навучэнцы МСВВ чытаюць ваенную прозу, фантастыку, гістарычныя творы. У якасці прыкладу апошніх загадчыца бібліятэкі прывяла «За морам Хвалынскім» Вольгі Іпатавай.

Падчас сустрэчы з журналістамі начальнік сувораўскага вучылішча генерал‑маёр Мікалай Скобелеў адзначыў, што выхаванцы МСВВ больш актыўна цікавяцца літаратурай.

«Хлопцы павінны больш чытаць і пісаць. Для нас, дарослых, у наш час самым простым выпрабаваннем па мовах была дыктоўка. Не параўнаць ні з пераказам, ні з сачыненнем. Цяпер на ўступных экзаменах дзеці пішуць дыктоўкі надзвычай кепска. Адна з галоўных прычын — кніг не чытаюць, і адпаведна напісаць самую простую дыктоўку з’яўляецца праблемай», — канстатаваў начальнік сувораўскага вучылішча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтых аўтараў увагу сувораўцаў звяртаюць пісьменнікі, якія прыходзяць на рэгулярныя сустрэчы з выхаванцамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика