Хто ты за сталом — жырафа, мураўед цi антылопа?
22.10.2009
—
Новости Общества
|
Пакажы мне, як ты ясi, i я скажу, хто ты. Паводле шматлiкiх назiранняў, паводзiны i манера чалавека за сталом, а таксама яго смакавыя схiльнасцi могуць шмат чаго расказаць пра яго характар. Маеце жаданне лепш зразумець свайго патэнцыйнага партнёра — арганiзуйце сумесную вячэру (абед, сняданак). "Цяжкiя" сытныя стравы кшталту мяснога рагу, гамбургераў, пiрагоў з начынкай любяць сiбарыты. Для iх вялiкае значэнне мае стабiльнасць i прадказальнасць, яны не выносяць перамен. кшталту мяснога рагу, гамбургераў, пiрагоў з начынкай любяць сiбарыты. Для iх вялiкае значэнне мае стабiльнасць i прадказальнасць, яны не выносяць перамен.Аматары цвёрдых прадуктаў, якiмi можна ў асалоду пахрумсцець (скажам, крэкераў цi тостаў), як правiла, натуры агрэсiўныя, схiльныя да раздражняльнасцi. Людзi, якiя любяць лёгкiя цвёрдыя прадукты (салаты, гароднiну, садавiну, чыпсы i пап-корн), лiчацца асобамi лёгкiмi i вясёлымi, няздольнымi надоўга затаiць крыўду. Прыхiльнiкi страў мяккай кансiстэнцыi (крэмаў, фруктовых пюрэ, марожанага, малочных каш i пудынгаў) з'яўляюцца добрымi, чуллiвымi, аднак крыху наiўнымi i iнфантыльнымi людзьмi. Аматары ялавiчыны — натуры вельмi эмацыйныя, паводзяць яны сябе рашуча, размаўляюць гучна. Пры гэтым iх, як правiла, не цiкавяць праблемы iншых. Iх кантактаванне з навакольнымi — гэта тэатр аднаго акцёра, бо слухаць такiя людзi прывыклi толькi сябе. Свiнiне аддаюць перавагу абаяльныя i камунiкабельныя натуры. Яны любяць удзельнiчаць у розных конкурсах i спаборнiцтвах, але не дзеля перамогi, а выключна са спартыўнага iнтарэсу. У складанай сiтуацыi яны лёгка губляюцца. аддаюць перавагу абаяльныя i камунiкабельныя натуры. Яны любяць удзельнiчаць у розных конкурсах i спаборнiцтвах, але не дзеля перамогi, а выключна са спартыўнага iнтарэсу. У складанай сiтуацыi яны лёгка губляюцца.Баранiну любяць тыя, хто часта скардзiцца на жыццё i заўсёды шукае падтрымкi ў навакольных. Яны, як правiла, лянiвыя i пасiўныя, аднак больш адданых i надзейных партнёраў вам не знайсцi. любяць тыя, хто часта скардзiцца на жыццё i заўсёды шукае падтрымкi ў навакольных. Яны, як правiла, лянiвыя i пасiўныя, аднак больш адданых i надзейных партнёраў вам не знайсцi.Тыя, хто аддае перавагу курынаму мясу, часта лiчацца занудамi i раздражняльнымi людзьмi. Яны ўпартыя, дрэнна рэагуюць на крытыку, могуць "разгарнуць" iстэрыку з-за дробязi. Яны неверагодныя педанты, заўсёды ўважлiва сочаць за сваёй знешнасцю. Мужчыны-кураяды — прыхiльнiкi патрыярхату ў сям'i. Аднак высокiмi маральнымi прынцыпамi яны не вылучаюцца i могуць здраджваць партнёру па шлюбе. Рыбу любяць натуры, якiя валодаюць вострым розумам i лiчацца эстэтамi. Яны iмпульсiўныя, гавораць хутка i перарывiста, лёгка мяняюць настрой, але пры гэтым застаюцца эмацыйна халоднымi. любяць натуры, якiя валодаюць вострым розумам i лiчацца эстэтамi. Яны iмпульсiўныя, гавораць хутка i перарывiста, лёгка мяняюць настрой, але пры гэтым застаюцца эмацыйна халоднымi.Тыя, хто любiць стравы з яек, — камунiкабельныя асобы, якiя валодаюць выдатнай памяццю, але вылучаюцца недастатковай гнуткасцю ў кантактаваннi i iмкнуцца дамiнаваць над iншымi. Бульбай, як правiла, апантаныя асобы, схiльныя слепа верыць догмам i iдэалам. Калi яны доўга займаюцца нейкай справай, яна можа iм надакучыць, i тады яны пачнуць працаваць абы-як. Такiя людзi не ўмеюць шмат зарабляць, i выконваць усе хатнiя абавязкi яны таксама не будуць. , як правiла, апантаныя асобы, схiльныя слепа верыць догмам i iдэалам. Калi яны доўга займаюцца нейкай справай, яна можа iм надакучыць, i тады яны пачнуць працаваць абы-як. Такiя людзi не ўмеюць шмат зарабляць, i выконваць усе хатнiя абавязкi яны таксама не будуць.Грэцкай кашай радуюць сябе iндывiдуалiсты. У iх моцны, жорсткi характар, яны не патрабавальныя ў побыце, але не пераносяць шуму i мiтуснi, таму рэдка выбiраюцца ў людзi, часцей знаходзяць надомную працу. радуюць сябе iндывiдуалiсты. У iх моцны, жорсткi характар, яны не патрабавальныя ў побыце, але не пераносяць шуму i мiтуснi, таму рэдка выбiраюцца ў людзi, часцей знаходзяць надомную працу.Рыс любяць ганарлiвыя i высакародныя натуры, здольныя з гонарам выйсцi з самых цяжкiх сiтуацый. любяць ганарлiвыя i высакародныя натуры, здольныя з гонарам выйсцi з самых цяжкiх сiтуацый.Аматары "тонкiх" страў, скажам, паюснай iкры, — вельмi падазроныя, а тыя, хто выбiрае непрасмажаны бiф- штэкс — прыроджаныя лiдары. "Кухня асобаў". Кнiгу пад такой назвай выпусцiлi ўладальнiк iтальянскага рэстарана Марка Мiллё i псiхолаг Рабэрта Правана, якiя вылучылi чалавечыя псiхатыпы ў залежнасцi ад гастранамiчных схiльнасцяў. . Кнiгу пад такой назвай выпусцiлi ўладальнiк iтальянскага рэстарана Марка Мiллё i псiхолаг Рабэрта Правана, якiя вылучылi чалавечыя псiхатыпы ў залежнасцi ад гастранамiчных схiльнасцяў.Паводле iх класiфiкацыi, для "стомленай антылопы" сам працэс ужывання ежы — пакута. Адзiн толькi выгляд страў уводзiць такога чалавека ў дэпрэсiю. За сталом ён есць мала i пры гэтым часта крывiцца. Выключэнне "антылопа" робiць толькi для некаторых дэсертаў. "Мураўеды" спачатку прынюхваюцца да ежы, часам нават аблiзваюць яе з усiх бакоў, i толькi потым прыступаюць да самога працэсу. спачатку прынюхваюцца да ежы, часам нават аблiзваюць яе з усiх бакоў, i толькi потым прыступаюць да самога працэсу."Жырафы" за сталом метадычна жуюць — iх у такi момант увогуле больш нiчога не цiкавiць, акрамя працэсу прыняцца ежы. за сталом метадычна жуюць — iх у такi момант увогуле больш нiчога не цiкавiць, акрамя працэсу прыняцца ежы."Босы" непераборлiвыя ў ежы, галоўнае — каб яе падалi своечасова. Калi заказ затрымаецца — "бос" будзе раззлаваны. непераборлiвыя ў ежы, галоўнае — каб яе падалi своечасова. Калi заказ затрымаецца — "бос" будзе раззлаваны."Верны" аддае перавагу стравам, якiя гатавала яго мацi, i можа катэгарычна адмовiцца пакаштаваць незнаёмы пачастунак. аддае перавагу стравам, якiя гатавала яго мацi, i можа катэгарычна адмовiцца пакаштаваць незнаёмы пачастунак."Артыст" не любiць другiя стравы, можа абмежавацца супам i салодкiм i абавязкова пацiкавiцца, хто iх гатаваў. не любiць другiя стравы, можа абмежавацца супам i салодкiм i абавязкова пацiкавiцца, хто iх гатаваў.Падрыхтавала Iна АРЭХАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакажы мне, як ты ясi, i я скажу, хто ты. Паводле шматлiкiх назiранняў, паводзiны i манера чалавека за сталом, а таксама яго смакавыя схiльнасцi могуць шмат чаго расказаць пра яго характар. Маеце жаданне лепш зразумець свайго патэнцыйнага партнёра — арганiзуйце сумесную вячэру (абед, сняданак).
|
|