32 паверхi, 132 метры. 21.by

32 паверхi, 132 метры

22.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы вышынны жылы дом будуецца ў сталiцы на скрыжаваннi вулiц Цiмiразева, Максiма Танка i Кальварыйскай. Вышыня 32-павярховага дома складзе 114 метраў, а разам са шпiлем, якi завяршае канструкцыю, — 132 метры. Такiх высокiх дамоў у Мiнску пакуль няма.

Як расказаў генеральны дырэктар СТАА "Ітэрабелбуд" Павел Падзiла, нiжнiя чатыры паверхi будынка зоймуць адмiнiстрацыйныя памяшканнi з выставачнымi заламi, невялiкiмi гандлёвымi аб'ектамi. У доме будзе 165 кватэр (1—4-пакаёвыя) свабоднай планiроўкi плошчай ад 63 да 188 квадратных метраў. Вышыня столi складзе 3 метры. У аднапакаёвай кватэры па праекце два балконы, у большых кватэрах — тры i два санвузлы.

  На двух верхнiх паверхах размесцяцца чатыры пентхаўзы (двухузроўневыя кватэры) з трох i сямi пакояў з адкрытымi тэрасамi.

Пад домам будзе гараж, у якiм дзякуючы сiстэме мультыпаркiнгу змогуць змясцiцца 195 аўтамабiляў.

Здаць першы жылы "хмарачос" плануецца ў сярэдзiне 2011 года.

Вольга ЖАРЫНА, "Мiнск—Навiны".

"Мiнск—Навiны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы вышынны жылы дом будуецца ў сталiцы на скрыжаваннi вулiц Цiмiразева, Максiма Танка i Кальварыйскай. Вышыня 32-павярховага дома складзе 114 метраў, а разам са шпiлем, якi завяршае канструкцыю, — 132 метры. Такiх высокiх дамоў у Мiнску пакуль няма.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика