Яшчэ 700 мільёнаў ад МВФ
22.10.2009 10:02
—
Новости Общества
|
Міжнародны валютны фонд працягвае праграму падтрымкі ўраду Лукашэнкі. МВФ завершыў у сераду другі агляд выканання антыкрызіснай стабілізацыйнай праграмы ў Беларусі. Гэта аўтаматычна адчыняе Мінску доступ да крэдытнага траншу ў памеры прыкладна 699,5 млн даляраў. У выніку сума сродкаў, вылучаных Фондам для падтрымкі Беларусі ў рамках праграмы, дасягае каля 2,23 млрд даляраў. Агулам жа ў рамках дадзенае праграмы Беларусь атрымае 3,63 млрд. Выдзеленая чарговая транша крэдыту stand-by памерам 700 мільёнаў даляраў. Па выніках агляду ходу рэформаў паводле праграмы, спалучанай з крэдытам, МВФ адзначыў поспехі Беларусі ў рэфармаванні фінансавай інфраструктуры і паляпшэнні бізнэс-клімату. На 4-ы квартал года МВФ паставіў перад урадам задачу скараціць колькасць ільготных крэдытаў, што вылучаюцца суб'ектам гаспадарання і грамадзянам. Таксама Фонд патрабуе ад лукашэнкаўцаў паскорыць прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародны валютны фонд працягвае праграму падтрымкі ўраду Лукашэнкі.
|
|