Анатоль Ляўковіч: Краўчанка хоча захапіць старшынства ў БСДП. 21.by

Анатоль Ляўковіч: Краўчанка хоча захапіць старшынства ў БСДП

22.10.2009 16:49 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі Анатоль Ляўковіч выступіў з адкрытым лістом да сяброў арганізацыі. У звароце Ляўковіч піша пра тое, што былы міністр замежных справаў Пятро Краўчанка, карыстаючыся цяжкім фінансавым становішчам партыі, хоча захапіць кіраўніцтва ў ёй.

«Наша Ніва»: Намеры Пятра Краўчанкі сапраўды такія сур’ёзныя?

Анатоль Ляўковіч: Сапраўды. Працэсы гэтыя ўнутры партыі пачаліся яшчэ паўгоду назад. Мы маўчалі, хоць нешта і з’яўлялася ў прэсе. Вядома ж, шыла ў мяшку не схаваеш. Чаму я зараз сказаў пра гэта публічна? Бо апошні ЦК партыі праходзіў з канкрэтным парушэннем статутных нормаў, калі беспартыйны сп.Краўчанка аплачваў квіткі сябрам ЦК. Я з’яўляюся прыхільнікам адкрытай палітыкі. Таму і раблю публічную ацэнку дзеянняў сп.Краўчанкі. Спадзяюся, што ён зробіць гэтак сама. І спыніць свае падкілімныя гульні.

«НН»: А вы спрабавалі пагутарыць з Пятром Кузьмічом?

АЛ: Так. Мы размаўлялі з ім за пару тыдняў да пасяджэння ЦК. Я тады запытаўся: «Пятро, кажуць, што ты збіраешся стаць старшынём БСДП і кандыдатам у прэзідэнты, ці праўда гэта?» Адказы на гэтыя пытанні я не пачуў. А праз нейкі час ён з’явіўся на гэтым пасяджэнні. Краўчанка спадзяецца, калі партыя ў даўгах, то ён зможа скарыстаць сітуацыі.

«НН»: А можа Краўчанка насамрэч можа вырашыць фінансавыя пытанні?

АЛ: Хай ён скажа адкрыта, што ён нам можа даць. Тады і мы паразмаўляем. Зразумейце, сёння перад мной стаіць задача захаваць і ўмацаваць партыю. Я хачу перадаць яе ў дастойныя маладыя рукі. У БСДП ёсць людзі, якія змогуць узяць на сябе кіраўніцтва. А досвед прыходу людзей збоку ў нас ужо быў — не вельмі ўдалы. Краўчанка быў у спісах партыі толькі два гады (1994‑96). Я разумею, што для яго гэта нешта чужое і далёкае. Які ён досвед можа прынесці? Досвед камуністычнай партыі Савецкага саюзу, у якой ён быў?Дык мы змагаліся супраць той ідэалогіі. Асабіста я знаёмы з Пятром Кузьмічом ад 1974 году, калі ён чытаў мне курсы на падрыхтоўчых курсах БДУ. Некалі жылі ў адным інтэрнаце на Свярдлова. У мяне няма абсалютна ніякай асабістай непрыязнасці да Краўчанкі.

«НН»: У партыі гавораць пра вылучэнне Краўчанкі ў прэзідэнты?

АЛ: Так, некаторыя віцебскія сацыял‑дэмакраты гаварылі мне, што лепшай кандыдатуры за Краўчанку не будзе. Але чаму пра свае амбіцыі не кажа сам Краўчанка, вось гэта для мяне загадка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі Анатоль Ляўковіч выступіў з адкрытым лістом да сяброў арганізацыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика