У беларусаў у 2010 годзе могуць узнiкнуць праблемы з уездам у Расiю на аўтамабiлi. 21.by

У беларусаў у 2010 годзе могуць узнiкнуць праблемы з уездам у Расiю на аўтамабiлi

23.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле экспертных ацэнак, страты беларускага бюджэту на аўтамабiльных пошлiнах пасля фармiравання Мытнага саюза Беларусi, Расii i Казахстана могуць скласцi $200 млн. Аб гэтым паведамiў старшыня Дзяржаўнага мытнага камiтэта Беларусi Аляксандр Шпiлеўскi.

"Беларусь не вырабляе аўтамабiляў, таму нам ёсць аб чым патаргавацца ў рамках Мытнага саюза, каб кампенсаваць страты бюджэту", — адзначыў ён.

Аляксандр Шпiлеўскi пацвердзiў раней агучаную iнфармацыю аб тым, што пошлiны на ўвоз аўтамабiляў для фiзiчных асобаў не агаворваюцца ва ўжо ўзгодненым Адзiным мытным тарыфе Мытнага саюза: яны будуць рэгулявацца iншымi дакументамi. У той жа час, адказваючы на пытанне аб тым, цi будуць у сувязi з фармiраваннем Мытнага саюза пошлiны на ўвоз аўтамабiляў у Беларусь для юрыдычных асобаў узняты да ўзроўню расiйскiх, старшыня ДМК адказаў: "Мусiць, так".

Паводле прагнозаў экспертаў, пасля павелiчэння пошлiн увоз аўтамабiляў у Беларусь з-за межаў Мытнага саюза можа спынiцца практычна поўнасцю на тэрмiн ад года i больш. Менавiта з гэтым i звязваюцца магчымыя страты беларускага бюджэту.

У грамадзян Беларусi з лютага па лiпень будучага года могуць узнiкнуць сур'ёзныя праблемы з уездам у Расiю на аўтамабiлi. Такiя апасеннi выказаў старшыня Дзяржаўнага мытнага камiтэта Беларусi Аляксандр Шпiлеўскi.

Праблема звязана з тым, што ў лютым 2010 года ў Расii ўступаюць у сiлу новыя правiлы афармлення часовага ўвозу аўтамабiляў на тэрмiн да 6 месяцаў. Новаўвядзенне iстотна ўскладнiць для беларусаў уезд на расiйскую тэрыторыю на аўтамабiлях.

"Мы лiчым гэта рашэнне расiйскага боку памылковым, — сказаў Аляксандр Шпiлеўскi. — Дзяржаўны мытны камiтэт Беларусi ўжо накiраваў у Федэральную мытную службу Расii адпаведны зварот, вядзецца актыўнае абмеркаванне гэтай сiтуацыi".

Беларускаму i расiйскаму бакам неабходна знайсцi кампрамiс на перыяд, якi не перавышае 5 месяцаў, таму што з 1 лiпеня 2010 года праблема будзе знята аўтаматычна ў сувязi з пачаткам дзеяння дамоўленасцяў у рамках Мытнага саюза Беларусi, Расii i Казахстана.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле экспертных ацэнак, страты беларускага бюджэту на аўтамабiльных пошлiнах пасля фармiравання Мытнага саюза Беларусi, Расii i Казахстана могуць скласцi $200 млн. Аб гэтым паведамiў старшыня Дзяржаўнага мытнага камiтэта Беларусi Аляксандр Шпiлеўскi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика