Зарплата знізілася разам з курсам даляра
23.10.2009 10:35
—
Новости Общества
|
Зарплата работнікаў бруднымі ў студзені-верасні 2009 года склала 983,1 тыс. рублёў, у тым ліку ў верасні — 1023 тыс. рублёў. Яна, дарэчы, паменшала проці жніўня на 2%, або на 20,5 тыс. рублёў, паведамляе Белстат. На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя заработная плата ў верасні склала 1111,9 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 1452,9 тыс., у арганізацыях транспарту — 1173,7 тыс., сельскай гаспадаркі — 722,5 тыс., гандлю і грамадскага харчавання — 918,6 тыс. рублёў; аховы здароўя — 774,4 тыс. рублёў, у тым ліку дактароў — 1293,4 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — 747,7 тыс., малодшага медыцынскага персаналу — 475,3 тыс. рублёў; ва ўстановах адукацыі — 674,1 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 771,4 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 1388,2 тыс. рублёў. У тых галінах, дзе работнікі могуць лёгка працаўладкоўвацца ў краінах ЕС, як, прыкладам, будоўля, і заробкі здаганяюць еўрапейскія. У той жа час у сферах, дзе працаўнікі цалкам залежныя ад дзяржавы, заробкі зусім адстаюць. Няма такой краіны на захад ад Беларусі, дзе б настаўнік зарабляў 250 даляраў за месяц. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зарплата работнікаў бруднымі ў студзені-верасні 2009 года склала 983,1 тыс. рублёў, у тым ліку ў верасні — 1023 тыс. рублёў. Яна, дарэчы, паменшала проці жніўня на 2%,... |
|